 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
06.11.2013
15 лістапада ў Менску адбудзецца прэзентацыя новага альбому гурта N.R.M. «Д.П.Б.Ч.»
|
Дата: 15 лiстапада 2013 года
Мейсца: клуб «ЮЛА», г.Мiнск, вул.Сурганава 26
Пачатак: 19.00
Квiткi: ва ўсіх касах kvitki.by: 90 000 - танцпол, папярэдне; 110 000 - танцпол, у дзень канцэрту;
120 000 - столікі за танцполам, папярэдне; 150 000 - столікі за танцполам, у дзень канцэрту;
Кантакты: +375 29 6715865, +375 29 2544909
Vk.com: http://vk.com/event58344214
Facebook.com: https://www.facebook.com/events/480993655332797/
N.R.M. выдалi новы дыск пад назвай «Д.П.Б.Ч.». Альбом iснуе на вiнiле, на CD i ў лiчбавым фармаце 24/48 на флэшцы. Альбом быў запicаны ўласнымi сiламi на ўласны кошт. Гэта сёмы студыйны альбом гурта пасьля амаль шасцiгадовага перапынку.
Песьнi з альбому выконвалiся на замежных фэстывалях. Гурт N.R.M. прыняў удзел у супольным арт-праэкце зь вядомым польскiм мастаком Паўлам Альтхамэрам. У межах праэкту была напiсана песьня «Прамень», польскiм рэжысэрам Яцэкам Ташакоўскiм зьняты вiдэа-клiп (https://www.youtube.com/watch?v=nteuP1u4yGI), адбылiся мастацкiя акцыi ў Мiнску, Люблiне, Жэшуве i Гдынi (https://www.youtube.com/watch?v=un9jke9cu2U). Супольны арт-праэкт N.R.M. i Паўла Альтхамэра ўдзельнiчаў у Бэрлiнскiм бiенале сучаснага мастацтва (http://premierartscene.com/magazine/7th-berlin-biennale/). Мiнская частка мастацкай акцыi «Прамень Сонца» прайшла ў тым самым клубе «Юла», дзе i адбудзецца канцэрт, а ў межах Жэшуўскага фэстывалю «Стадыён Культур» / «Europejski Stadion Kultury 2013» песьня «Прамень» была выканана з адным з найпапулярнейшых польскiх рок-гуртоў «Myslovitz» (https://www.youtube.com/watch?v=thfuSP6nyXE).
Вэрсiя гуральскай народнай песьнi «Кузьнiчка» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным туры Эуравiзiя-2012.
Песьня «Ты маўчыш, я маўчу» была напiсана, як жэст салiдарнасцi з «Аўтарадыё». У першапачатковай вэрсii выконвалася разам з праграмным дырэктарам «Аўтарадыё» Iрынай Львовай (https://www.youtube.com/watch?v=52aCq886-dc).
Зараз гурт знаходзiцца ў канцэртовай трасе ў падтрымку новага дыску. Канцэрты ўжо адбылiся ў Гомелi, Магiлеве, i, упершыню ў гiсторыi гурта, у сталiцы нашай былой Радзiмы - Маскве, а таксама ў Санкт-Пецярбургу. У блiжэйшых планах - Вiтэбск, Гродна, Брэст, Баранавiчы, Полацк, Беласток, Варшава, Вiльня.
Плэйлiст канцэрту складаецца з:
- усе песьнi новага альбому;
- старыя хiты.
Убачымся на канцэрце!!
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|