 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
21.11.2013
11 снежня ў мінскім «TNT Rock Club» адбудзецца Сцімпанк-вечарынка
|
Як выглядаў бы свет, у якім чалавецтва пайшло б па шляху развіцця паравых машын, а не лічбавых тэхналогій? Створаны ў стылістыцы сцімпанка, гэты прывабны ўяўны свет мае мноства прыхільнікаў у розных краінах. У гэтым кірунку развіваюцца і жывапіс, і мода, і фота, і літаратура, і музыка.
Беларуская сцімпанк-супольнасць (https://www.facebook.com/steampunkby, www.steampunker.by) заявіла пра сябе зусім нядаўна — першае мерапрыемства прайшло 25 красавіка 2013-га. Але сцімпанк ужо стаў з’явай! Многім запомніўся канцэптуальна-вясёлы «Сцімпанк-трамвай», які праехаў па мінскіх вуліцах, незвычайныя пасажыры якога акунуліся ў атмасферу віктарыянскай эпохі ў тэхна-антуражы. Будзь тое вулічны выступ, клубная вечарынка або сцімпанк-баль — кожная імпрэза сцімпанкераў — гэта ўнікальнае тэатралізаванае шоў.
11 снежня (серада) у мінскім «TNT Rock Club» (вул. Рэвалюцыйная, 9 ) адбудзецца Сцімпанк-вечарынка, у якой аб’яднаюцца аматары рок-музыкі 21 стагоддзя і рамантыкі стагоддзя 19-га, каб пачуць запальныя гітарныя сола і ўспомніць высакародныя рытмы даўніх танцаў — сцімпанк прыцягвае сваёй разнастайнасцю, ён па-за канкурэнцыяй і па-за часам!
Падрабязней...
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|