 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
10.01.2014
22 студзеня ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца спектакль-гімн “ВАНДРОЎНІК” да 70-годдзя Міхася Раманюка
|
ЧЫРВОНАЯ ЯГАДА, ЧОРНЫ ЖБАН…
Ягоны касмізм — раскіданыя па сусвету сузор’і.
Зорныя жмені здабытага хараства.
Прыгаршчы адкрыццяў, здзіўленняў і дзівосаў, кінутыя шчодра на раллю беларускага Адраджэння.
Зерне ўзыходзіць. Чысціня ранішняй расы і радасць бязважкага снегу зберагаюць зялёную рунь.
Вандроўнік па краіне Беларусь!
Збіральнік духоўных скарбаў і дыяментаў нацыянальнай спадчыны.
Чырвоная ягада, чорны жбан, кужэльнае павуцінне — усё спявае гімн і захлынаецца ў радасці. Галосіць нечаканай навальніцай і патанае ў шчасці быць захаванымі… Каб доўжыць,
Доўжыць,
Доўжыць,
Доўжыць
існаванне… гэтай загадкавай краіны… Беларусь…
22 студзеня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца спектакль-гімн “ВАНДРОЎНІК” да 70-годдзя Міхася Раманюка.
Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык — Ларыса Сімаковіч.
На сцэне — Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Фальклор-тэатр “ГОСЬЦІЦА”
Этнагурт “Горынь”
Этна-суполка БДУ культуры і мастацтва
Студэнты творчай майстэрні У.А.Мішчанчука БДМА
у спектаклі выкарыстаны фрагменты калекцыі навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў “СКАРБНІЦА”
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|