 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
19.03.2014
Святлана Алексіевіч і Інга-Ліна Ліндквіст вызначаць пераможцаў конкурсу “Экслібрыс”
|
Журы літаратурнага конкурсу “Экслібрыс” папоўнілася яшчэ двума сябрамі. Святлана Алексіевіч і Інга-Ліна Ліндквіст далучыліся да каманды ў складзе Сяргея Дубаўца, Алеся Пашкевіча, Аляксандра Фядуты, Ірыны Шаўляковай і Вольгі Шпарагі, якая будзе ацэньваць конкурсныя працы і вызначаць пераможцаў.
Нагадаем тэмы конкурсу:
1. “Асоба ў прасторы і часе”
2. “Аўтар. Герой. Чытач”
3. “Мая ідэнтычнасць”
4. “Пераадоленне абмежаванняў”
5. “Суіснаванне і супрацьстаянне”
Падрабязней пра ўмовы конкурсу і каштоўныя прызы ад кампаніі “Prestigio” можна прачытаць тут (http://www.lit-bel.org/by/news/4703.html).
Пра новых сябраў журы:
Святлана Алексіевіч — майстар дакументальна-мастацкай прозы, намінант на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, аўтарка кніг “Чарнобыльская малітва”, “Цынкавыя хлопчыкі”, “Час Second Hand. Канец чырвонага чалавека”.
Інга-Ліна Ліндквіст — празаік, паэт, выкладчыца стакгольмскай пісьменніцкай школы Skrivarakademin і літаратурны крытык у найбуйнейшай шведскай газеце "Aftonbladet".
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Http://www.lit-bel.org/by/news/4833.html
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|