 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
13.10.2014
15 кастрычніка адбудзецца сустрэча-дыскусія з пісьменнікам Мішэлем Луё
|
“Кніжны рынак і асоба пісьменніка”
Сустрэча-дыскусія з французскім пісьменнікам Мішэлем Луё
15 кастрычніка (серада) у 18.00 кнігарня “Кніжны салон” (вул.Калініна, 5) запрашае наведаць сустрэчу-дыскусію з пісьменнікам Мішэлем Луё.
Мадэратар дыскусіі – пісьменніца, літаратурны крытык Людміла Рублеўская.
У праграме: абмеркаванне сучаснай літаратуры і тыповага вобразу пісьменніка, параўнанне французскіх і беларускіх тэндэнцый, размова пра “рэгіянальную” і “сталічную” літаратуру, узаемаадносіны аўтара і выдаўца, прамоцыю твораў і міжкультурныя сувязі. Усё гэта – у кантэксце знаёмства з Мішэлем Луё, які падзеліцца сваім досведам у свеце літаратуры, культуры і мастацтва.
Мішэль Луё – яскравы прыклад таго, як у адной творчай асобе спалучаюцца і ўзаемадзейнічаюць розныя краіны і культуры. Нарадзіўшыся ў французскім рэгіёне Латарынгія, які шматразова быў прадметам тэрытарыяльных спрэчак паміж Францыяй і Германіяй, спадар Луё захоўвае цікавасць не толькі да гісторыі свайго рэгіёна, але і да іншых краін, ад Усходняй Еўропы да Далёкага Усходу, дзе заўважае падобную “падвоенасць”. Светабачанне яго як асобы і пісьменніка вызначаецца ваганнем ад светлага да цёмнага, ад лёгкага гумару да эстетыкі магічнага рэалізму і выяўляецца ў форме паэтычнай прозы, кароткіх раманаў і аповедаў.
Гутарка адбудзецца ў нязмушанай атмасферы кніжнага салона – сярод рэдкіх кніг і мастацкай выставы. Далучыцца можа кожны прысутны.
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|