 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
30.12.2009
| http://vika-trenas.livejournal.com
8 студзеня абудзецца майстар-кляса пісьменьніка, выканаўца аўтарскай песьні Аляксандра Кажэмякіна
|
Дарагія сябры! Аб’яднаньне «ЛІТО.Беларусь» запрашае ўсіх жадаючых 8 студзеня 2010 года (пятніца) на майстар-клясу пісьменьніка, выканаўца аўтарскай песьні Аляксандра Кажэмякіна (Масква). Дарэчы, Аляксандар – наш зямляк, абяцае праграму на рускай і беларускай мовах. Мейсца правядзеньня: майстэрня паэта і скульптара Дзяніса Кандрацьева, праспэкт Незалежнасьці (раней Скарыны), 43–82.
Пачатак у 17.30. Уваход вольны.
Вялікая просьба да маладых паэтаў: калі вы жадаеце прыняць удзел у абмеркаваньні і атрымаць параду нашага госьця, прыносьце вашыя вершы раздрукаванымі не менш чым у 10 асобніках. Кантакты арганізатараў: +37529 6521134 Георгій Барташ, +37529 5607793 Віка Трэнас.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|