 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
03.01.2010
| http://budzma.org/budzma/shchodry-vyechar.htm
7 студзеня адбудзецца прэзентацыя першага нумару новага літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”
|
7 студзеня (чацвер) ў Калядны вечар у будынку касцёла святых Сымона і Алены (пл.Незалежнасці, 5), а 18 гадзіне адбудзецца прэзентацыя першага нумару новага літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.
У імпрэзе бяруць удзел Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Алег Трусаў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Рыгор Сітніца, Барыс Пятровіч, Настасся Кухарэнка, Віталь Рыжкоў, Наста Кудасава, Воля Чайкоўская, Лізавета Дамініка Панамарова…
Сваімі спевамі калядны вечар упрыгожаць Эдуард Акулін, Таццяна Беланогая,
Алеся Сівохіна і народны вакальны гурт “Пліса” пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі.
На Каляды гасцям рады! Калі Беларусь шануеце, прыходзьце – не пашкадуеце!
Вядучы вечарыны – паэт і бард Эдуард Акулін.
Уваход вольны.
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|