 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
12 сакавіка 2010 г. у 19:00,
Белдзяржфілармонія, Малая Зала ім. Г.Шырмы
У межах фестывалю Pianofest, пры падтрымцы Інстытута Польскага ў Мінску
Запрашаем на вечар фартэпіяннай музыкі “Натхненне”, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Ф.Шапэна.
Выканаўцы — лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Эльміра СЕЙФУЛАЕВА (Беларусь)
Марыя ВОЙЦЫК (Польшча)
Прагучаць лепшыя творы Л. ван Бетховена, Ф.Шопена, Ф.Листа, М.Равеля.
Мэта серыі канцэртаў «Pianofest» — пазнаёміць публіку з маладымі талентамі. Польская піяністка Марыя Войцык, лірычная і рамантычная асоба, упершыню выступіць у Мінску.
Канцэрт з'яўляецца бліскучым прыкладам таго, што музыка не мае межаў, яна аб'ядноўвае людзей з розных краін, яе мова зразумелая кожнаму. Слухачы будуць мець унікальную магчымасць параўнаць дзве розныя традыцыі выканання класічнай музыкі ад беларускай і польскай фартэпіянных школ.
Аўтар праекта Pianofest — Аляксандр Палякоў
Квіткі можна набыць у касах філармоніі, праз упаўнаважаных па арганізацыі гледача або замовіць на сайце www.philharmonic.by
Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі квіткоў); 331 36 91; 331 16 17 (рэжысёры);
284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00)
http://www.philharmonic.by/ru/concerts/action-concert.con-1181.html
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|