 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Празаікі Андрэй Федарэнка і Віктар Казько атрымаюць прэміі!
У апошні дзень зімы літаратары Адам Глобус і Алесь Аркуш абвясьцілі пераможцаў сваіх прыватных літаратурных прэмій.
Стод “Глінянага Вялеса”, сімвал самай першай і, бадай, самай вядомай, літаратурнай прэміі, што была заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства Вольных Літаратараў, атрымае празаік Віктар Казько за кнігу “Бунт незапатрабаванага праху”.
Пра гэта паведаміў заснавальнік прэміі, старшыня ТВЛ Алесь Аркуш у сваім блогу (http://alesarkush.livejournal.com/625673.html). “Сёлета вырашальным пры вызначэньні лаўрэата сталі крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы аўтарытэтных беларускіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў, перадусім Міхася Тычыны”, - падкрэсьліў пісьменьнік.
Узнагароджаньне Віктара Казько адбудзецца ў красавіку ў Полацку.
“Залатую літару”, штогадовую суб’ектыўную прэмію, што ўручаецца за найлепшую кнігу года літаратарам, мастаком, выдаўцом Адамам Глобусам, сёлета атрымае празаік Андрэй Федарэнка за кнігу “Нічые”.
Аб гэтым паведаміў Адам Глобус у сваім блогу (http://adam-hlobus.livejournal.com/733958.html).
“Усяго прагаласавала 493 чалавекі:
• Андрэй Федарэнка "Нічые"(168)34%
• Сяргей Календа "Помнік атручаным людзям"(135)27%
• Уласік Смаркач Сірошка Пістончык "йопыты"(167)34%
• Артурас Шыланскас "Зборнік хайку"(22)4%”, - піша Адам Глобус.
Варта адзначыць, што “Залатую літару” можа атрымаць ня толькі аўтар мастацкага твора (кнігі), але і аўтар навуковай манаграфіі (першую “Літару” атрымала Аксана Бязлепкіна за манаграфію "Разам і паасобку: Таварыства "Тутэйшыя").
Звычайна ўзнагароджаньне пераможцы адбываецца ў сакавіку ва ўтульнай менскай кавярні.
Ася ПАПЛАЎСКАЯ
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|