 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
МІТУСЬНЯ КАЛЯРОВЫХ ДЗЁН
5 траўня 2010 на малой сцэне Купалаўскага Тэатра выступіць Алесь КАМОЦКІ з аўтарскай праграмай “Мітусьня каляровых дзён”. У канцэрце прымуць удзел Алег ЗМУШКА (гітара) і Анатоль ЛАБАНОК (кантрабас).
Пачатак у 19.00. Уваход па квітках.
Замова квіткоў: +375 29 2532504.
Інфармацыйная падтрымка:
Музычны праэкт http://ultra-music.com/
Блог Вікі Трэнас http://vika-trenas.livejournal.com/
Алесь Камоцкі праводзіць сэрыю канцэртаў
Вядомы музыка, выканаўца аўтарскіх песень Алесь Камоцкі прадстаўляе праграму «Мітусьня каляровых дзён» у сэрыі канцэртаў на малой сцэне Купалаўскага Тэатра. Мерапрыемствы праходзяць раз у два месяцы. Першае зь іх пасьпяхова адбылося ў канцы студзеня гэтага года, другое – ня менш удалае – у сярэдзіне сакавіка. Алесь Камоцкі выканаў свае лепшыя песьні (рамансы на вершы Рыгора Барадуліна, Ларысы Геніюш, Максіма Багдановіча), кампазыцыі з альбомаў «Дах», «З бацькоўскай кружэлкі», «9». Для ўдзелу ў канцэртах Алесь запрашае, акрамя гітарыста Алега Змушкі, які стала выступае разам зь ім, таксама іншых таленавітых музыкаў: баяніста Аляксандра Ясінскага, кантрабасіста Анатоля Лабанка. Увосень Алесь плянуе пачаць запіс чарговага альбома, таму супрацоўніцтва з новымі музыкамі не выпадковае.
– Ідэя выступу сумесна зь іншымі музыкамі паўстала ў 2003 годзе падчас запісу альбома Зьміцера Вайцюшкевіча «Паравіны году», у якім я прымаў актыўны ўдзел як аўтар тэкстаў, – распавядае Алесь Камоцкі. – У мяне была магчымасьць назіраць за студыйнай працай калектыва. Я хутчэй кампазытар, чым прафэсійны музыка, таму доўга ня мог вырашыцца на выступ зь вялікім складам. Аднак мая наступная канцэртная дзейнасьць, запіс маіх паўнаважкіх альбомаў пераканалі мяне ў тым, што гэта неабходна.
Сэрыя канцэртаў будзе працягнутая: 5 траўня і 10 чэрвеня Алесь выступіць на малой сцэне Купалаўскага Тэатра, 10 траўня – у фальварку «Добрыя мысьлі».
Вікторыя ЛЯЙКОЎСКАЯ
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|