 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
“Ноч музыкі” ў Белдзяржфілармоніі 23 чэрвеня
Трыо-фэст сучаснага мастацтва! Музыка, жывапіс, танец... На “НОЧ МУЗЫКІ” запрошаны гурт з Варшавы “ZESPОL POLSKI”, Крысціна Фонг (скрыпка, віяланчэль) і Міхаэль Карнацкі (кларнет) са Злучаных Штатаў Амерыкі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей Мікулік, Юрый Бліноў, Кацярына Матох, Юлія Архангельская, Аляксандр Палякоў, Дзмітрый Уласюк.
Святлану Зелянкоўскую мы ўбачым ў ролі Кансуэлы ў музычным спектаклі “Жорж Санд, мазурка і Шапэн”, а таксама ў якасці чароўнай вядучай незвычайнай “Ночы Музыкі” разам з містэрам Х.
Фае Белдзяржфілармоніі пераўтворыцца ў экспазіцыю сучаснага жывапісу і графікі Беларусі, а таксама выставай акварэльных работ знакамітага танцоўшчыка Уладзіміра Васільева.
Гэтай жа ноччу танцоўшчык пакажа сваю новую харэаграфічную работу памяці Кацярыны Максімавай на музыку Ф. Шапэна.
На лепшай канцэртнай пляцоўцы сталіцы, ў адной часавай прасторы будзе гучаць музыка самая розная, самая нечаканая, самая прывабная!
Да таго ж вас чакае пачастункавая філіжанка кавы і прысмакі для падзякі…
Сустрэнемся!.. Кожная ноч пачынаецца з вечара… але не кожная з музыкі!..
Квіткі ў касах філармоніі і ў распаўсюднікаў. Даведкі па тэл. 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі квіткоў); 331 36 91; 331 16 17 (рэжысёры), 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00) або на сайце www.philharmonic.by
Падрабязна...
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|