 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Фотавыстава “Паралелі”
Запрашаем наведаць фотавыставу “Паралелі” ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (22 паверх), якая працуе з 16 верасьня па 6 кастрычніка 2010.
Аб’яднаныя пачуцьцём адлюстраванасьці горада ў чалавеку і чалавека ў гарадской прасторы, французскі фатограф Цьеры Клеш і беларускія фатографы Вольга Лойка і Віктар Байкоўскі прапануюць да ўвагі цікавыя віртуальныя і фатаграфічныя паралелі.
Адкрыцьцё выставы 16 верасьня ў 17.00.
Уваход на адкрыцьцё вольны.
Выступаюць: мастацтвазнаўца Яўген Шунейка, пісьменьнік Навум Гальпяровіч, акцёрскі дуэт “Сігаль” (Мікіта Сідарэнка і Уладзімер Галак) зь міні-п'есай “Таксіст”. У праграме таксама медыя-прэзентацыя “Водбліскі мараў” пра Парыж і Менск ад Акселя Дзюкрэ. Вядучыя Юлія Новік і Віка Трэнас. Куратар Фёдар Ястраб.
Выстава праходзіць пры падтрымцы фоталабараторыі FotoMAX (www.fotomax.by, вул.Рэвалюцыйная 1) і дызайн-студыі Pix.by (www.pix.by ).
Кантакты:
Аўтар праэкта Юлія Новік
+375 29 5627427,
+375 29 3497398.
E-mail: novik.julia@gmail.com
Http://julienovik.unblog.fr/
Мэнэджэр праэкта Віка Трэнас
+375 29 5607793,
+375 29 1354495,
E-mail: trenas007@gmail.com
Http://vika-trenas.livejournal.com/
 
Падрабязьней...
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|