РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Архіў навінаў
Навіна
12.08.2009 | Сайт тэатра імя Янкі Купалы


4 верасьня ў тэатры імя Янкі Купалы пройдзе спэктакль «Паўлінка»
"Паўлінка" - гэта звычайная гісторыя пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі. Янка Купала шчодра аздобіў яе нацыянальным каларытам, сакавітым народным гумарам і своеасаблівымі прыкметамі драматычных калізій пачатку ХХ стагоддзя. У спэктаклі шмат камэдыйных сітуацый, жартаў, песень і танцаў.
 
І сёньня "Паўлінка" карыстаецца вялікім посьпехам у гледачоў і не сыходзіць са сцэны тэатра.
 
Гдядзіце 4 верасьня 2009 г. ў Нацыянальным Тэатры імя Янкі Купалы.
2009–2020. Беларусь, Менск.