 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
Канцэрт Лявона Вольскага
“Белая яблыня грому”
16 сьнежня (чацьвер) у канцэртнай зале "Мінск" адбудзецца канцэрт "Белая яблыня грому". Лявон Вольскі выканае новыя кампазыцыі і засьпявае па-харвацку.
Першы канцэрт "Белая яблыня грому" на вершы клясыкаў (ад Чачота да Барадуліна) прайшоў у сакавіку ў Купалаўскім тэатры – у камэрную залу тады зьмясьціліся далёка ня ўсе ахвотныя. Але цяпер і гэтага не паўторыш – тэатар закрылі на рэканструкцыю. Таму і было прынятае рашэньне – даць "Белую яблыню грому" ў канцэртнай зале "Мінск".
Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход па квітках.
Замовіць квіткі можна па тэлефонах: (017) 2801510, (029) 6555596.
http://budzma.org/
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|