 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
10 сакавіка памёр Янка Сіпакоў
(1936–2011)
Паэт-шасцідзясятнік, празаік, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу паэзіі «Веча славянскіх балад» пакінуў зямны свет у выніку працяглай хваробы.
Янка Сіпакоў нарадзіўся 15.01.1936 г. у вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля сканчэння адзялення журналістыкі БДУ працаваў у часопісе «Вожык» (1960-1973). З 1973 г. – загадчык аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі, з 1989 г. – адказны сакратар часопіса «Маладосць». Першы верш паэта надрукаваны ў 1953 годзе ў аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў». Аўтар 8 кніг паэзіі, 4 зборнікаў гумарэсак, а таксама шматлікіх аповесцей і апавяданняў. У 1985 годзе выйшлі Выбарные творы ў 2 тамах.
Адляцела птушка ў вырай...
http://kupalina.livejournal.com/2854.html
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|