РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Малюнкі да твора «Тамсама»
Стыхія паэзіі Валерыі Куставай забірае ў сябе імгненна, бліскавічна, віхурна. Наталяюць прагу маланкі, ажыўляе залева, а ўнутры разгараецца дзівосная бязьмежная асалода жыцьця, зьнітаваная з жаданым болем, немагчымая безь яго. Зьнікае час – і найвышэйшую каштоўнасьць набывае кожнае імгненьне, якое імкнецца зрабіцца вартым вечнага вяртаньня. Ратаваньне – у містычнай повязі, у паэзіі, што стварае і перастварае сусьветы. Судачыненьні – каханьне і адчай, творца і Айчына, паэт і паэзія – ёсьць тым самым вірам рэчаіснасьці, дзе спрадвечныя словы набываюць новы сэнс, дзе наноў вынаходзяцца пачуцьці.
2009–2020. Беларусь, Менск.