 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
 |
Фотарэпартаж
«Тры імпрэзы з працягам»
|
|
|
|
|
Афіша мерапрыемства
Як складаюцца няпростыя адносіны творчых людзей у супрацьлеглых частках свету, як узнікае ўзаемасувязь розных, здавалася б, культур? У гэтых працэсах, стасунках, дзеяннях часам цяжка знайсці логіку, але яна ёсць.
Напрыклад, прадмет сённяшняй размовы – пераклады. Не з экзатычнай мовы далёкага кантыненту на сучасную мову, распаўсюджаную па ўсім свеце. А нечакана – з адной на іншую мову вельмі блізкіх суседзяў, з расейскай на беларускую. Момант нечаканасці заключаецца яшчэ і ў тым, што быў закрануты незвычайны аспект – перакладаліся не проста вершы выпадковых аўтараў, а менавіта тэксты вядомых расейскіх рок-выканаўцаў.
Пачалося ўсё з перакладаў Андрэя Макарэвіча. Тут якраз усё дастаткова проста: спадар Макарэвіч апошнім часам вельмі цікавіцца сваім беларускім паходжаннем па бацькоўскай і матчынай лініях. Таму і культурнае асяроддзе Беларусі спантанна адказвае цікавасцю да яго творчасці на ўзроўні, так бы мовіць, вышэйшых вібрацый.
А вось якая логіка прывяла ў гэты шэраг Барыса Грэбеншчыкова, Віктара Цоя, Юрыя Шаўчука ды іншых (з Эдмундам Шклярскім іншае – яго продкі маюць польскае паходжанне)?
Таямніцы тут няма: усе аўтары анталогіі з’яўляюцца тымі духоўнымі аўтарытэтамі, на творах якіх раслі ў свой час (калі яшчэ ўсе разам жылі ў адной краіне) іхныя перакладчыкі – людзі, творцы, асобы, якія на дадзены момант самі сталі актыўнымі дзеячамі ўласнай нацыянальнай культуры.
У хуткім часе пасля публікацыіі ў часопісе “Дзеяслоў” у Мінску адбылася першая прэзентацыя анталогіі. Аншлаг у залі пацвердзіў увагу да гэтай ідэі мінскіх аматараў музыкі і літаратуры.
|
|
Той самы “Дзеяслоў” № 69
|
Фота Алены Казловай
|
|
Анатоль Івашчанка адкрывае імпрэзу версіяй песні Віктара Цоя “Перемен” на беларускай мове
|
Фота Алены Казловай
|
|
Барыс Пятровіч (Сачанка), Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў і галоўны рэдактар “Дзеяслова”, мае што сказаць пра анталогію
|
Фота Алены Казловай
|
|
Перакладзенае з Андрэя Макарэвіча спявае Юры Несцярэнка
|
Фота Алены Казловай
|
|
Арцём Сітнікаў заглыбляецца ў выкананне адной з кампазіцый БГ
|
Фота Алены Казловай
|
|
Незабыўныя хіты з рэпертуару “Акварыума” ў выкананні Рамана Яраша і Віктара Сямашкі
|
Фота Алены Казловай
|
|
Канцэрт у Мінску запомніўся надзвычайнай цікавасцю публікі да праекта анталогіі
|
Фота Алены Казловай
|
|
Дзеяслоўцы разам з выканаўцамі на магілёўскай сцэне
Наступная прэзентацыя адбылася ў Магілёве. Шмат людзей адзначала пазней, што для магілеўчан, якія сочаць за працэсамі сучаснай беларускай культуры, гэта імпрэза стала адной з самых знакавых падзей за апошні час.
|
Фота Вольгі Касабуцкай
|
|
Юры Несцярэнка гэтым разам прапанаваў для землякоў значна больш працяглую па часе праграму
|
Фота Вольгі Касабуцкай
|
|
Уступнае слова ад Анатоля Івашчанкі для маладзечанскай публікі
Наступная сустрэча адбылася ў Маладзечне, куды выправіліся ўдзельнікі папярэдніх прэзентацый.
|
Фота Вікторыі Ляйкоўскай
|
|
Маладзечанцы ўважліва сачылі за нечаканымі сюжэтнымі паваротамі дастаткова вялікай па часе праграмы
|
Фота Вікторыі Ляйкоўскай
|
|
Пранікнёнае выкананне грэбеншчыкоўскага рэпертуару -- Арцём Сітнікаў і Вікторыя Букоўская
|
Фота Вікторыі Ляйкоўскай
|
|
Раман Яраш у якасці мульціінструменталіста выконвае свой блок перакладаў
|
Фота Вікторыі Ляйкоўскай
|
|
Меў месца нават імправізаваны джэм (на здымку Анатоль Івашчанка і Раман Яраш у працэсе імправізацыі)
|
Фота Вікторыі Ляйкоўскай
|
|
Аўтограф на памяць ад удзельнікаў канцэрта.
Напрыканцы застаецца толькі сказаць -- справа анталогіі не спыняецца: з’явіліся новыя людзі, якія спрабуюць асэнсаваць творчасць шмат якіх легендарных рок-музыкантаў у кантэксце беларускай мовы. Ідуць перамовы наконт арганізацыі прэзентацый у некалькіх гарадах. Таму з нецярпеннем чакаем працягу падзей.
|
Фота Вікторыі Ляйкоўскай
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|