РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Тэхналагічныя таямніцы халодных і гарачых блюзаў»
Лірычна-акустычны “Верасень”
 
Здавалася б, у гэтай імпрэзе спалучылася вельмі шмат чаго: блюз, сцімпанк, прэзентацыя відэа, аўдыяпрэм’еры, аўтарскі рэпертуар з рэтра стылізацыямі, сучаснае выкананне хітоў стогадовай даўніны. Але варта толькі разабрацца, хто і за што адказвае, -- і навамодная тэрміналогія разам з архаічнымі паняццямі выстройваюцца ў ідэальны парадак.
 
Адбывалася ўсё прыкладна так: Вольга Акуліч прыдумала свой “Халодны блюз”, запісала яго на студыі з гуртом “Верасень”, рэжысёрка Насця Докшына стварыла анімацыйны кліп. Стварыла яго ў сцімпанкаўскай стылістыцы – з прыўкраснай гераіняй пасярод ільдоў з шасцяронкамі і колцамі замест Паўночнага Ззяння.
 
Далей -- справа тэхнікі: утульная зала “Мир кофе”, прыгожая афіша, якая запрашае на прэзентацыю кліпа 25 верасня бягучага года, інтэрнэт-абвесткі пра склад удзельнікаў (Вольга Акуліч з гуртом, спецыяльныя госці -- Наталля Нікіціна, Юры Несцярэнка, Дзяніс Балахонаў), камплект апаратуры на невялічкай сцэне, здольны агучыць акустычную версію “Верасня”.
 
Усё. Далей трэба ці прысутнічаць на прэзентацыі, ці, як варыянт, чытаць пэўную колькасць гэтых радкоў, разглядаючы ўдзельнікаў ды антураж на фотаздымках. Але ж асабістую прысутнасць нічым не заменіш, асабліва калі акрамя вышэйпазначаных выступаў, напрыканцы канцэрта чакае яшчэ і паўнавартасны джэм.
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Арцём Лабін – адзін з асноўных удзельнікаў запісу “Халоднага блюзу”
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Новая ўдзельніца Насця Броўда грае ў “Верасні” адносна нядаўна. Але як грае!..
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Насця Докшына спачатку хавалася ад фотакамер
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Сфатаграфаваць рэжысёрку ўдавалася толькі шляхам своеасаблівых маніпуляцый, напрыклад, такім вось чынам
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Але ж пазней, у сцімпанкаўскім убранні маладая зорка выглядала выдатна
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Дарэчы, усе на гэтай імпрэзе выглядалі на ўзроўні. А вось у Вікі Трэнас можна было заўважыць на ланцужку яшчэ і адмысловы сцімпанкаўскі аксесуар – гадзіннік у форме электрагітары
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Арцём і Насця
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Лепшыя фатографы ўважліва слухалі тое, што гучала са сцэны.
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Сапраўдная падтрымка – рэальны фан-клуб
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Наталля Нікіціна
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Маэстра Балахонаў
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Класіка блюзу ў выкананні Дзяніса Балахонава і імправізаванага бэнда
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Джэм
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Па словах Дзяніса, “халодны блюз” на пачатку ператварыўся ў вельмі гарачы напрыканцы
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Найлепшыя гукарэжысёры за працай
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Свет сцімпанка
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Святло настрою
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
Натхняльніца свята Вольга Акуліч
Фота Яўгена Усцінава, tut.by
2009–2020. Беларусь, Менск.