РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Выявы-2009»
Імпрэзу арганізавалі і правялі маладыя паэткі Віка Трэнас і Юлія Новік
Фота Івана Сьвіты
Віка Трэнас і Юлія Новік
Фота Івана Сьвіты
Вядомая пісьменьніца, журналістка, кіраўнік суполкі “Літаратурнае прадмесце” Людміла Рублеўская аб’яднала свае паэтычныя творы з фотаработамі маладой мастачкі і дызайнэра Вэранікі Шніп.
Фота Івана Сьвіты
Знаныя пісьменьнікі Уладзімер Арлоў і Андрэй Хадановіч (на фота) выступілі разам і не толькі пачыталі свае творы, але і пажартавалі, паіранізіравалі і пафіласофствавалі.
Фота Івана Сьвіты
Уладзімер Арлоў
Фота Івана Сьвіты
Прыемная нечаканасьць – госьць з Украіны Раман Трыфанаў (у цэнтры) таксама прадставіў свае паэтычныя творы. Дарэчы, спадар Раман раней прымаў удзел у фэстывалі “Парадак слоў”
Фота Івана Сьвіты
Унікальны тэатралізаваны нумар з варажбой, песьнямі і танцам падарылі гледачам Маргарыта Аляшкевіч і Алёна Беланожка (на фота)
Фота Івана Сьвіты
Маргарыта Аляшкевіч
Фота Івана Сьвіты
Сябры-паэты Анатоль Івашчанка і Ўсевалад Сьцебурака сыгралі на сцэне паэтычную партыю ў шахматы “па-швэдску”, а Анатоль выканаў да таго ж пару песень на гітары
Фота Івана Сьвіты
Анатоль Івашчанка
Фота Івана Сьвіты
Народны ўсходні танец у выкананьні “госьці на біс” Ганны Федарук у спалучэньні зь яе вершамі стаў сапраўдным упрыгожаньнем вечара
Фота Івана Сьвіты
Вясёлым і дынамічным атрымаўся паэтычны дыялог Джэці і Віктара Жыбуля (дарэчы іх маленькі сын Костусь соладка спаў за кулісамі)
Фота Івана Сьвіты
Маладыя выканаўцы Ната Пушкарова і Паша Кузіч літаральна перад самімі “Выявамі” падрыхтавалі сумесную філязофска-лірычную песьню, якую можна нават назваць “гімнам” імпрэзы
Фота Івана Сьвіты
Падчас антракту журналіст і крытык Ася Паплаўская правяла літаратурны конкурс ад імені жж-суполкі "Сучасная Беларуская Літаратура"
Фота Івана Сьвіты
Маладая паэтка Ірына Агеева прапанавала гледачам свае вершы і фотаработы
Фота Івана Сьвіты
Пра сваё знаёмства з канадскім рэжысёрам Джонатанам Дрысколам, відэработы якога былі прапанаваныя на “Выявах”, рыцарскі рух у Беларусі і Волінскі фэстываль распавёў дырэктар “Шальмоўскага сярэднявечнага вулічнага тэатра ДыГрыза” Аляксей Бурнасенка.

Дарэчы, яшчэ адзін “віртуальны” ўдзельнік імпрэзы – мастак Аляксей Раўскі, пра творчасьць якога распавялі Віка і Юля.
Фота Івана Сьвіты
Бліскучы прафэсійны блюз-выступ Юрыя Несьцярэнкі і Арцёма Крычэўскага стварыў выдатны настрой напрыканцы і ўдзельнікам, і наведвальнікам “Выяваў”

Да сустрэчы ў наступным годзе!
Фота Івана Сьвіты
2009–2020. Беларусь, Менск.