РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Дзесятка-style»
13 лістапада знайшлося шмат жадаючых правесці суботні вечар у месцы, адна назва якога абяцае паэтычную атмасферу і добры настрой. Музей Янкі Купалы ахвотна прыняў незвычайнае шоу – культурна-забаўляльнае шоу “Дзесятка-style”, у якім бралі ўдзел творчыя бландзінкі і брунеткі.

Аўтарытэтнае журы, літаратурны крытык Ганна Кісліцына і пісьменніца і журналіст Людміла Рублеўская занатоўвалі самыя цікавыя рысы выступаў і выступоўцаў. У выніку атрымаўся своеасаблівы партрэт ідэальнай дзяўчыны-творцы. За дзяўчатамі ўважліва назіралі таксама кіраўнік і адміністратар інтэрнэт-праекта MyFashion.by (www.myfashion.by) Станіслаў і Данат, якія маюць непасрэднае дачыненне да жаночай прыгажосці, – на іх сайце можна знайсці каталог прыватных майстроў, а таксама ўрокі па макіяжу, візажу, прычоскам (фота, відэа і артыкулы) і дазнацца пра самыя актуальныя тэндэнцыі ў модзе і стылі.

Арганізатары мерапрыемства, прома-група ВЮ (Віка Трэнас і Юля Новік) праводзяць музычна-паэтычны “дзявочнік” трэці год запар. На гэты раз акцэнт быў зроблены на вобраз сацыяльна актыўнай творчай дзяўчыны, якая выяўляецца ў розных відах мастацтва.

Праект атрымаў падтрымку не толькі рэсурса MyFashion.by, але і жаночага сайта Minchanka.by (www.minchanka.by ), у прыватнасці, яго кіраўніка дызайнера Алены Мельнік. Дарэчы, 13 лістапада Алена адзначала свой дзень народзінаў, з чым мы яе шчыра віншуем.
Гледачам прапаноўвалася ацаніць кожную ўдзельніцу па 8 намінацыях
Фота Івана Світы
А яшчэ наведвальнікі мелі магчымасць пакінуць свае водгукі ў традыцыйным ужо сшытку водгукаў, падораным, дарэчы, пісьменнікам Андрэем Федарэнкам.

(На фота: Віка Трэнас і сшытак водгукаў)
Фота Івана Світы
Паэтка Яна Явіч дэбютавала ў музеі Янкі Купалы і прадставіла гледачам свае паэтычныя эксперыменты ў форме акравершаў.
Фота Івана Світы
Паэтка і журналіст Алеся Кузьмінова зняла некалькі відэасюжэтаў пра прома-групу ВЮ. На гэты раз яна падзялілася сваімі вершамі, сярод якіх былі і паэтычныя ўражанні пра журналістскую практыку.
Фота Івана Світы
Бард Наталля Пушкарова зачаравала публіку сваімі глыбокімі і меладычнымі песнямі.
Фота Івана Світы
Паэтка Кацярына Макарэвіч – сапраўдная брунетка – вельмі любіць чытаць сучасную літаратуру.
Фота Івана Світы
Таццяна Будовіч, заўсёды вытанчаная і элегантная, мае час не толькі на сям’ю, але і на паэзію і спартыўныя захапленні.
Фота Івана Світы
Бард Таццяна Беланогая, аўтар некалькіх дыскаў, мае сваіх прыхільнікаў, якія гатовыя слухаць яе бясконца і ведаюць на памяць яе песні.
Фота Івана Світы
Ганна Федарук, якую публіка ведае па цудоўных нумарах танец+паэзія, на гэты раз падрыхтавала сапраўдны сюпрыз – агучыла і тэатралізавала сваю прозу з дапамогай творчай каманды дзяўчат.
Фота Івана Світы
Перфоманс на прозу Ганны Федарук.
Фота Івана Світы
Перфоманс на прозу Ганны Федарук.
Фота Івана Світы
Перфоманс на прозу Ганны Федарук.
Фота Івана Світы
Перфоманс на прозу Ганны Федарук.
Фота Івана Світы
Адна з удзельніц каманды брунетак, маркетолаг Святлана Марчук паспрабавала сябе ў якасці візажыста. Мадэль – вакалістка гурта Scales Вольга Чымбур (на фота) – засталася задаволеная сваім новым вобразам.
Фота Івана Світы
Арганізатары Віка Трэнас і Юля Новік прадставілі ўласныя паэтычныя творы, прычым дуэтам: аказалася, многія іх вершы перагукаюцца паміж сабой, хаця былі напісаны ў розны час.
Фота Івана Світы
У залі, як заўсёды, былі і дзяўчаты, і хлопцы, нягледзячы на фармат “дзявочніка”.
Фота Івана Світы
Імпрэзу гледачы ўспрымалі па-рознаму: некаторыя жартавалі і падтрымлівалі кожны выступ гучнымі ападысментамі, іншыя ўважліва слухалі, а былі і тыя, хто вельмі адказна падышоў да ацэньвання выступаў, што не можа не радаваць.
Фота Івана Світы
Аўтар ідэі паэтычна-музыкальных “дзявочнікаў” – паэтка, крытык, рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Віка Трэнас.
Фота Івана Світы
Спецыяльны госць імпрэзы – дзявочая рок-група Scales, у якую ўваходзяць Ганна Пучкова (рытм-гітара, бэк-вакал), Вера Пучкова (сола-гітара), Вераніка Шніп (бас-гітара), Вольга Чымбур (вакал), Аляксандра Мальцава (барабаны), у 2010 годзе брала ўдзел у фестывалі-конкурсе альтэрнатыўнай музыкі “Второе дыхание”, дзе атрымала спецыяльны прыз журы, а таксама у фестывалі “Купалаўскія вакацыі”, дзе была ўзнагароджаная ў намінацыі “За лепшае выкананне песні на словы Янкі Купалы”.
Фота Івана Світы
Рок-група Scales.
Фота Івана Світы
Па выніках вечара прызоў для ўдзельніц “Дзесяткі-style” аказалася даволі шмат. Гледачы ацанілі выступы наступным чынам:

Яна Явіч – “Пані Таямніца”,
Алеся Кузьмінова – “Пані Абаяльнасць”,
Наталля Пушкарова – “Пані Натхненне”,
Таццяна Будовіч – “Пані Цікаўнасць”,
Таццяна Беланогая – “Пані Артыстычнасць”,
Ганна Федарук – “Пані Арыгінальнасць”,
Святлана Марчук – “Пані Майстэрства”,
Кацярына Макарэвіч – “Пані Элегантнасць”.

Кожнай удзельніцы быў падараваны дыплом, зроблены дызайнерам Аленай Мельнік, кіраўніком цікавага жаночага інтэрнэт-праекта Minchanka.by. Журы Ганна Кіслыцына і Людміла Рублеўская атрымалі дыпломы-падзякі ад прома-групы ВЮ, як і дызайнер афішы праекта, бас-вакалістка групы Scales Вераніка Шніп

(На фота: Віка Трэнас уручае дыпломы Вераніцы Шніп і групе Scales.)
Фота Івана Світы
Прадстаўнікам праекта MyFashion.by асабліва спадабаўся выступ Таццяны Беланогай, якую яны ацанілі як “Пані Аптымістычнасць” і ўзнагародзілі падарункамі.
Фота Івана Світы
Прадстаўнікі праекта MyFashion.by узнагароджваюць Таццяну Беланогую.
Фота Івана Світы
Ад сайта Minchanka.by атрымала спецыяльны прыз Святлана Марчук, якая праявіла творчыя здольнасці і за кароткі перыяд змагла стварыць цікавы вобраз.

Сачыце за абвесткамі – да сустрэчы на новых імпрэзах!
2009–2020. Беларусь, Менск.