РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Кірмаш мусаў-2011»
У музеі Купалы завяліся хобіты! Суполка “Літаратурнае прадмесце” правяла трады цыйны кірмаш мусаў – аўкцыён, на якім можна пазбавіцца ад непатрэбных падарункаў, абмяняцца цікавымі рэчамі, а таксама пачуць незвычайныя гісторыі.
Кожнаму наведвальніку перад пачаткам дзейства раздаецца “валюта” — так званыя “сімулякрыкі”, за якія можна набыць усё, што выстаўляецца на аўкцыён.
Людміла Рублеўская прадставіла Рагнеду Крышталюк — сімулякр, створаны “Літаратурным прадмесцем”, уяўляе сабой ружовы парасон з “рожкамі”. Дарэчы, сімулякр – слова, якое даўно прыжылося ў суполцы, вызначаецца як копія, якая не мае арыгіналу.
У Людмілы Іванаўны задача няпростая — прадставіць кожнага ўдзельніка, “інвентарызаваць” шматлікія лоты, сачыць за часам і абменам сімулякрыкаў на прадметы самага рознага прызначэння і каштоўнасці.
Лот Віктара Лупасіна – нематэрыяльны. Ён выставіў свой брэнд "Ываноў".
У якасці выступа Віктар прапанаваў самы кароткі непрыстойны раманс і арыгінальныя кароткія вершы, у тым ліку пераклад паэмы “40 раз по разу”.
Аўкцыён 2011 аказаўся надзіва літаратурным – амаль усе выступоўцы вырашылі “пазбавіцца” ад кніг, некаторыя прапаноўвалі цэлыя наборы. Ад Таццяны Барысюк – Валянцін Пікуль, Умбэрта Эко, зборнік вершаў Пятра Барысюка.
Алесь Емельянаў прадставіў лот “Тарас на Парнасе” на трох мовах...
...а пад гітару — лімерыкі Андрэя Хадановіча.
Ад Вікі Трэнас — скрэпкі Алеся Наварыча розных памераў і сімпатычны блакнот.
Зялёны “вожык” і першы зборнік вершаў – ад Міколы Кандратава.
Віктар Шніп з традыцыйным лотам — сваёй кніжкай вершаў, на якую заўсёды знаходзяцца ахвотнікі ў зале.
Аксана Спрынчан па-новаму прачытала пад свой лот гісторыю з “Незвычайнай энцыклапедыі беларускіх народных інструментаў”.
Ружовік — стваральнік ружовых мараў — паслухмяны і радасны лот ад Яраша Малішэўскага...
...які выканаў песню з цыкла “7 цудаў Беларусі”.
Пятро Васючэнка распавёў пра двух аўтараў рарытэтнага выдання “Прыгоды аднаго губашлёпа”. Прыгоды студэнта з гэтай кнігі застаюцца актуальнымі і праз некалькі дзесяткаў гадоў.
Таццяна Сівец падрыхтавала для аўкцыёна не толькі некалькі цікавых кніг, у тым ліку выданне “Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы” Лепешава, але і арыгінальны лот — права першага прачытання свайго самага новага верша.
У Юрася Нератка — выключна практычныя лоты (штопар, міфалагічныя карты).
Таццяна Пратасевіч і магічныя ніткі.
Алесь Туровіч прапанаваў сваю кніжку і цэлы чамадан сюрпрызаў.
Усе прадметы знайшлі сабе новых гаспадароў, а некаторыя нават выклікалі сапраўдны ажыятаж і стварэнне фінансавых кааліцый.
Таццяна Сівец атрымала кнігу Віктара Шніпа, але падпісала сваю ў адказ.
Людміла Іванаўна і нелітаратурны лот ад Юліі Новік
2009–2020. Беларусь, Менск.