РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Трохмоўныя Выявы»
Штогадовы праект прома-групы ВЮ “Выявы” прайшоў у трэці раз – пад назвай “Трохмоўе”, з’яднаўшы беларускую, польскую, англійскую мовы і творцаў, якія імі натхняюцца. 7 снежня ў музеі імя Янкі Купалы гледачы мелі магчымасць адзначыць некалькі памятных датаў. Праект быў прысвечаны класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу і польска-амерыканскаму пісьменніку, Нобелеўскаму лаўрэату Чэславу Мілашу, асоба якога звязана з некалькімі краінамі, у тым ліку з Беларуссю.
На трэціх “Выявах” прома-група ВЮ узгадвае сваю гісторыю з нагоды трохгоддзя дзейнасці – два фотаздымкі выяўляюць асноўных удзельнікаў усіх праектаў.
Фота Івана Світы
Перад выступамі гледачы мелі магчымасць адказаць на пытанні пра праекты ВЮ і атрымаць у падарунак адмыслова запісаны дыск “Выбранае” – інтэрв’ю, відэа, аўдыё і фотаматэрыялы з усіх праектаў. (На фота – вядучая Юлія Новік.)
Фота Івана Світы
Літаратуразнаўца, укладальнік выдання Ціхан Чарнякевіч прадстаўляе сігнальны нумар выдання “Максім Багдановіч: вядомы і невядомы” і апавядае пра яго напаўненне.
Фота Івана Світы
Танцавальны дуэт “Алія Аціка” – вучаніцы пастаяннай удзельніцы праектаў ВЮ Ганны Федарук.
Фота Івана Світы
Танцавальны дуэт “Алія Аціка”
Фота Івана Світы
Сама Ганна выступіла ў незвычайным амплуа – на экране прэзентавалася яе рэжысёрская праца – сюжэт пра дзіцячы ўнутраны свет, у якім Ганна, да таго ж, праспявала калыханку ўласнага сачынення. Польскі пераклад (бягучым радком) адмыслова для Выяваў падрыхтаваў Арцём Кавалеўскі.
Фота Івана Світы
Эсэ аўтара праекта “Выявы”, вядучай Вікі Трэнас пра Чэслава Мілаша – адзін з твораў, які ўвайшоў у кнігу “Czeladnik czasu\Laiko pameistrys\Чаляднік часу” (Літва-Польшча-Беларусь).
Фота Івана Світы
Перакладчык з літоўскай мовы Алесь Мікус падкрэсліў важнасць асобы Чэслава Мілаша для беларусаў.
Фота Івана Світы
Сярод гледачоў – Маргарыта Аляшкевіч, выкладчык журфака БДУ, паэтэса, арганізатар паэтычных слэмаў у тым ліку з англійскай мовай.
Фота Івана Світы
Андрэй Хадановіч – адзін з перакладчыкаў і куратараў чатырохтомнага выдання твораў Чэслава Мілаша па-беларуску.
Фота Івана Світы
Андрэй Хадановіч раскрыў цікавосткі кожнага з чатырох тамоў выдання, прадставіў свае пераклады – пад музычнае афармленне гурта “Рацыянальная дыета” (з аўдыёкнігі, якая дапаўняе выданне).
Фота Івана Світы
Самыя розныя наведвальнікі зацікавіліся праектам “Выявы-2011: Трохмоўе”.
Фота Івана Світы
Віталь Рыжкоў прадставіў свае пераклады англамоўных аўтараў (на экране дэманстравалася відэаверсія верша Тэйлара Мэлі I Could Be a Poet) і ўласныя паэтычныя творы ў непаўторным стылі чытання.
Фота Івана Світы
Падчас антракту гледачы маглі азнаёміцца з кніжнымі выданнямі па тэме вечара.
Фота Івана Світы
Анка Упала мае творы і па-англійску, але на Выявах прадставіла сатырычны твор на тэму Прамовы Мялешкі – напісаны на трасянцы.
Фота Івана Світы
Тэатр вогненнай імправізацыі Asmigurd зачараваў гледачоў неонавым шоў пад музычную кампазіцыю.
Фота Івана Світы
Тэатр вогненнай імправізацыі Asmigurd
Фота Івана Світы
Прадстаўнікі перакладнога інтэрнэт-часопіса “Прайдзісвет” Уладзь Лянкевіч і Юлія Цімафеева распавялі пра часопіс, а таксама пра вопыт працы з польскай і англійскай мовамі.
Фота Івана Світы
Юлія Цімафеева прадставіла свае пераклады вершаў з англійскай мовы на беларускую.
Фота Івана Світы
Дызайн-студыя Pix.by далучаецца да віншаванняў, якія атрымала Віка Трэнас у свой дзень народзінаў.
Фота Івана Світы
Завяршылі вечар музыканты трып-хоп даўнтэмпа гурта B-side. На экране былі прадэманстраваныя здымкі саміх музыкантаў, фатографа з Таліна Іі Папстэль і французскага фатографа Цьеры Клеша.
Фота Івана Світы
Выступае гурт B-side.
Фота Івана Світы
2009–2020. Беларусь, Менск.