РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Сьвята паэзіі да дня нараджэньня Янкі Купалы»
Янка Купала пачынаецца з …Вязынкі! Прынамсі, для аматараў паэзіі, пісьменнікаў, турыстаў і проста жадаючых убачыць на свае вочы родныя мясціны класіка беларускай літаратуры. 4 ліпеня, па штогадовай традыцыі, пісьменнікі і музыкі сабраліся на святочны канцэрт, каб сказаць прыемныя словы да свята паэзіі, дня нараджэння Янкі Купалы (25 чэрвеня 1882 года).
Вакол – зеляніна і жывапісныя краявіды.
Фота Юліі Новік
Фота Юліі Новік
Маладзечанская зямля сустрэла гасцей песнямі і караваем.
Фота Юліі Новік
Свята пачалося каля помніка Янкі Купалы з прамоваў арганізатараў і пісьменнікаў.
Фота Юліі Новік
Мясцовыя фальклорныя калектывы далучыліся на канцэрце да маладых бардаў і музычных гуртоў: дуда і жалейка гучаць незвычайна!
Фота Юліі Новік
У хаце-музеі Янкі Купалы сабраныя рэчы, якія адпавядаюць XIX-му стагоддзю. Гасцей запрашаюць дакрануцца да калыскі, разгледзець абразы, выцінанкі, невялікія драўляныя ложкі, печ, на якой спалі дзеці, а ў запечку зімавалі нават куры.
Фота Юліі Новік
Фота Юліі Новік
Насамрэч, тая хата, у якой нарадзіўся Янка Купала, не захавалася, але сённяшняя хата-музей поўнасцю адпавядае свайму гістарычнаму прататыпу.
 
Некалькі бярвенняў усё ж засталіся і былі “ўпісаныя” ў адну сцяну, на што звяртаюць увагу наведвальнікаў. Хата падзеленая на дзве паловы, таму што ў тыя часы тут жылі дзве сям’і.
Фота Юліі Новік
Іншыя прылады і цікавыя рэчы, якія зараз можна ўбачыць хутчэй у падручніках і кнігах…
Фота Юліі Новік
У другой палове музея знаходзяцца фотаздымкі, рукапісы, кнігі… Верш “А хто там ідзе?” перакладзены больш чым на 81 мову свету.
Фота Юліі Новік
Ганаровы госць, сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, расказвае цікавыя гісторыі з жыцця, жартуе і ўзгадвае вяселыя песні і выпадкі.
Фота Юліі Новік
Шмат хто з маладых музыкаў аздобіў канцэрт сваімі выступамі. Многія з іх – удзельнікі творчага аб’яднання, якое існуе пры музеі Янкі Купалы. (На фота – гурт Охра.)
Фота Юліі Новік
Маладыя барды Андрэй Касцень і Раман Яраш. Андрэй – пераможца конкурса бардаўскай песні ў гэтым годзе.
Фота Юліі Новік
Гурт Хорціца з паэмай Курган.
Фота Юліі Новік
Пісьменнікі не толькі чытаюць прыгожую паэзію, натхненую вялікім паэтам, але і разважаюць пра жыцце, літаратуру, пераўсвядомліваюць цытаты і ўрыўкі з твораў Янкі Купалы. Сярод выступоўцаў – Леанід Дранько-Майсюк, Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, Мікола Шабовіч, Анатоль Бутэвіч (на фота)…
Фота Юліі Новік
Людміла Іванаўна Рублеўская на некаторы час сама становіцца вядоўцай, каб прадставіць удзельнікаў суполкі “Літаратурнае прадмесце” – Міколу Кандратава (на фота), Таццяну Барысюк, Таццяну Пратасевіч, Віку Трэнас, Юлію Новік, Алеся Емельянава, Міколу Галавача, Юрася Нератка і Юрася Шышко.
Фота Юліі Новік
Юрась Нераток і Юрась Шышко
 
Канцэрт доўжыцца некалькі гадзін, выступоўцы наўмысна не ўзгадваюць творы пра дождж, каб не наклікаць навальніцу. Аднак амаль адразу пасля заканчэння неба не вытрымлівае спякоты...
 
Толькі прыемныя ўспаміны застануцца пра паэтычную летнюю вандроўку на радзіму Янкі Купалы!
Фота Юліі Новік
2009–2020. Беларусь, Менск.