 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
 |
Фотарэпартаж
«Казачная прэзентацыя прыгажосьці»
|
|
|
|
|
“Першая прыгажуня” – гэта… конкурс прыгажосці? Кніга казак Алены Масла,
галоўнага рэдактара часопіса “Бярозка”, называецца менавіта так. Але на прэзентацыі
кнігі, якая прайшла 12 лістапада ў бібліятэцы імя Цёткі, на галоўнай пляцоўцы паэтычнага тэатра Арт. С, адбылося сапраўднае дзейства прыгажосці.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Алена Масла і Наталля Бучынская.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Першымі віншаванні Алене выказалі Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан, пры святле
памаранчавых свяцільнікаў і ў атмасферы казкі, а іх дачка Альжбэтка – самой прысутнасцю (сапраўдная казачная прынцэса!)
(На фота: Алена Масла, Яраш Малішэўскі, Наталля Бучынская.)
|
Фота Юліі Новік
|
|
Альжбэтка
|
Фота Юліі Новік
|
|
Вечар быў багаты на дэбюты: іх было ажно тры для паэтычнага тэатра Арт. С,
першы – выступ Паліны Вілавай.
Намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”, PR-майстра Анастасія Радзікевіч
прынесла з сабой самыя яркія колеры і пасябравала з публікай.
(На фота: Анастасія Радзікевіч дорыць “Вясёлку”.)
|
Фота Юліі Новік
|
|
Вядучыя Алена Масла і Наталля Бучынская таксама не адставалі: загадвалі загадкі і
задавалі заданні, а прызы былі з казак “Самы лепшы грыб”, “Кітайскія ліхтарыкі”. А з
“Казкі пра караля, які страшна любіў пісаць” аўтарам самых цікавых вершаваных паэтыч-
ных экспромтаў (дарэчы, не толькі дарослым) дасталіся залатыя гарбузы.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп гатовы доўга
распавядаць пра жаночую прыгажосць – у форме вершаў, прозы і нават жартаў.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Калі дзяўчаты спяваюць пра кветкі, атрымліваецца двайная прыгажосць. Яшчэ адзін
дэбют – трыо Ганна Зубава і Валерыя Яшчук (навучэнкі медыцынскага універсітэта) і
Даніла падарылі прысутным песню “Ружа-кветка”.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Таццяна Барысюк прадставіла паэтычна-навуковы погляд на прыгажосць.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Самы вясёлы момант вечара – аспіранты і маладыя рэжысёры Марына Федарэнка і Дзмітрый Сергейчук выпрабоўвалі новаспечаных маладых Вольгу і Віталя. Беларускія абрады аказаліся надзіва вясёлымі – напрыклад, спаборніцтва вопытных Аксаны і Яраша з Вольгай і Віталём, якія пабраліся шлюбам два тыдні таму, у “закручаных” пацалунках.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Рэжысёры падарылі маладой сям’і цэлы кошык “ядомых” жартаўлівых парадаў і
пажаданняў.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Юрась Нераток не толькі быў у журы конкурса “Першая прыгажуня” (праводзіўся шляхам анкетавання ўдзельніц імпрэзы), але і падарыў музычны выступ.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Вечар завяршыўся яшчэ адным актам прыгажосці – падчас выступаў Наталля Мітраховіч стварала чароўны вобраз “дзелавой” прыгажуні – Вікі Трэнас.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Віка і Наталля Мітраховіч.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Гледачы былі прыемна ўражаныя, а Віка атрымала вялікі залаты гарбуз за ўменне заставацца сабой.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Творчае журы падвяло вынікі апытання (удзельніцы адказвалі на “вечныя” пытанні тыпу што такое для іх шчасце і каханне) і ўручыла дыпломы.
(На фота: Яраш Малішэўскі, Юрась Нераток і Віктар Шніп.)
|
Фота Юліі Новік
|
|
Выступоўцы.
|
Фота Юліі Новік
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|