 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
 |
Фотарэпартаж
«Зіма. Сумоўе. Музыка»
|
|
|
|
|
3 снежня на галоўнай пляцоўцы паэтычнага тэатра Арт С., у бібліятэцы імя Цёткі адбылося музычнае “Сумоўе”. Гэта назва сумеснага канцэрту Яраша Малішэўскага і Вадзіма Клімовіча. Іх выступы, музычныя і апавядальныя (Яраш — гід і музыка серыі вандроўна- эстэтычных праектаў “7 цудаў Беларусі”, Вадзім — іх сувядоўца), сталі традыцыйнымі для рэгулярных імпрэзаў тэатра. Але нарэшце творцы аб’ядналіся, каб у музычным дыялогу прадставіць лепшыя свае творы.
Прагучалі песні, напісаныя аж 10-15 гадоў таму, якія не страцілі, аднак, сваёй актуальнасці і меладычнасці, а таксама новыя творы. Калыханка Яраша і нечаканыя рок-элементы ад Вадзіма, песні на словы класікаў і сучасных творцаў, сярод якіх — Людміла Рублеўская, Аксана Спрынчан, Рагнед Малахоўскі… Вечар атрымаўся натхнёным і па-сяброўску цёплым, а музычнае хараство дапоўніла снежны зімовы пейзаж за вакном.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Вадзім Клімовіч.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Яраш Малішэўскі
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
У Яраша і Вадзіма розная тэхніка выканання, але тым і цікавы быў іх дуэт
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Яраш адзначыў пасля, што атрымаў вялікае задавальненне, чакаючы сваёй чаргі на выкананне і слухаючы Вадзіма.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Нават медыятар не вытрымаў музычнага запалу Вадзіма Клімовіча і знік у гітарных
“нетрах”.
Яраш скончыў сваё выступленне французскай версіяй “Купалінкі”, што стала сюрпрызам для публікі.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Аксана Спрынчан, якая ўвесь вечар адсочвала цікавыя кадры як фатограф, таксама атрымала вершаваную паштоўку за натхненне, якое яе вершы прыносяць музыкам.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Падчас імпрэзы адзін госць нават паспеў прыдумаць вершаваныя пажаданні кожнаму
выступоўцу і падарыў іх на прыгожых паштоўках, уражаны мілагучнасцю беларускай
мовы.
Сярод слухачоў былі сябры тэатра і выступоўцаў і чытачы бібліятэкі, калегі-экскурсаводы Яраша Малішэўскага Альберт Французаў і Ян Мяльніцкі.
Скульптар Мікола Дробыш пажадаў Ярашу і Вадзіму, каб іх песні заўсёды ішлі ад душы і яе напоўненасці.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Удзельніца тэатра Вольга Абразцова (на фота), якая шчыруе з фотаапаратам (і на
сайце www.art-s.by ), з дапамогай Вадзіма праградуіравала свой незвычайны падарунак – свісцелку, набытую ў Барысаве, якая здзівіла ўсіх сваімі амаль салаўінымі трэлямі.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Гаспадыня бібліятэкі Рэгіна Багамолава
|
Фота Юліі Новік
|
|
Гледачы ў роздуме
|
Фота Юліі Новік
|
|
Пастаянныя ўдзельнікі і наведвальнікі праектаў паэтычнага тэатра Арт С. Мікола
Кандратаў і Таццяна Пратасевіч з Аксанай Спрынчан, кіраўніком і галоўным “натхняльнікам” тэатра Арт С.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Дызайнер Святлана Длатоўская і Аксана Спрынчан у “каралях” ад Святланы і з прычоскай ад Наталлі Мітраховіч.
|
Фота Юліі Новік
|
|
“Светлае і чорнае” – Аксана Спрынчан і яе сястра Алёна.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Сцэна без саміх музыкаў, на якой гітары вось-вось ажывуць у руках майстроў.
Застаецца пажадаць творцам натхнення і з’яўлення новых песень і новых канцэртаў!
|
Фота Юліі Новік
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|