 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
 |
Фотарэпартаж
««Нельга забыць» – Караткевіч, Багдановіч і моладзь, якая сьпявае»
|
|
|
|
|
Гурт “Нельга забыць”, створаны Міхасём Бараноўскім — гэта кола аднадумцаў, якім цікавыя сур’ёзная паэзія і эксперыменты з інструментамі, фальклор і электрычная музыка, самастойная творчасць і … моладзь як удзячныя слухачы.
Асветлены свечкамі інтэр’ер музея Багдановіча, дзе кожны куток напоены паэзіяй, музыка на сур’ёзныя вершы ў гучанні самых розных інструментаў, якія разам ствараюць непаўторны хор, – доўгачаканая прэзентацыя гурта прайшла 18 снежня 2010 года ў незвычайна шчымлівай атмасферы.
|
|
Сама назва гурта суадносіцца з аднайменнай аповесцю Уладзіміра Караткевіча, вершы з якой знайшлі суперажыванне ў Міхася і астатніх удзельнікаў.
|
Фота Юліі Новік
|
|
На прэзентацыі была прадстаўлена сур’ёзная праграма, з якой гурт выступаў і на юбілеі пісьменніка, і на іншых імпрэзах, але заўсёды імкнуўся яе ўдасканаліць. Вынік доўгай працы — уражаныя слухачы і стомленыя, але шчаслівыя (хочацца думаць) выканаўцы.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Надзея Процька сама захапляецца паэзіяй, спявае, выцягваючы самыя высокія ноты,
выдатна грае на скрыпцы, ствараючы далікатны вобраз гераіні раманаў.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Надзея Процька
|
Фота Юліі Новік
|
|
Надзея “знайшлася” праз інтэрнет і стала пастаянным наведвальнікам, а пасля і
ўдзельнікам імпрэзаў “Вежы міру”.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Віталь Мурзіч (гітара) пазнаёміўся з Міхасём у адным з гістарычных месцаў Мінска і з задавальненнем далучыўся да творчай каманды.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Воля Куваева (перкусія) – з вучэльні імені Глебава, дзе гурт “Нельга забыць” выступае
ўжо як вядомы слухачам.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Уладзімір Пыльчанка (акардэон) яшчэ навучаецца ў школе, але, тым не менш,
абазнаны ў майстэрстве ігры на акардэоне.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Другая частка вечара была менш сур’ёзнай — песні пра каханне і на самыя розныя
тэмы, а ў перапынках паміж імі Міхась і яго сябры адказвалі на пытанні гледачоў,
жартавалі і нязмушана падтрымлівалі цікавасць публікі.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Чакаем дэма-запісу праграмы “Нельга забыць” па Караткевічу, які быў адмыслова
запісаны на радыё і хутка можа з’явіцца ў прыватных калекцыях.
|
Фота Юліі Новік
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|