 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
 |
Фотарэпартаж
«Сузор’е кніг у лютым»
|
|
|
|
|
Люты – самы “кніжны” месяц года. 9-13 лютага ў выставачным комплексе Белэкспа
прайшла традыцыйная Мінская міжнародная выстава-кірмаш, за нумарам ХVIII.
Каля рознакаляровых стэндаў 120 удзельнікаў выставы сабраліся наведвальнікі
самага рознага ўзросту і літаратурных густаў.
|
|
Галоўны госць выставы — Германія — прадставіла максімальна адкрыты стэнд з трох частак: стэнд Пасольства Германіі, інстытута Гётэ, франкфуртскага кірмашу. Асобнае месца займалі кнігі, перакладзеныя на рускую або беларускую мову. Можна было
пагартаць “самыя прыгожыя нямецкія кнігі”, даведацца пра навучанне ў Германіі і курсы
нямецкай мовы ў Беларусі.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Стэнд Германіі
|
Фота Юліі Новік
|
|
Беларускія кнігі былі прадстаўлены на некалькіх стэндах. Прыватныя выдаўцы ўпершыню аб’ядналіся на адной выставачнай прасторы, дзе можна было набыць кнігі,
часопісы, атрымаць аўтографы, пазнаёміцца з вядомымі пісьменнікамі і перакладчыкамі замежных дзіцячых кніг.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Паэты-класікі не толькі з задавальненнем падпісвалі кнігі, але і самі абменьваліся
зборнікамі і пажаданнямі — Анатоль Вярцінскі і Алесь Разанаў.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Анатоль Вярцінскі
|
Фота Юліі Новік
|
|
Анатоль Вярцінскі
|
Фота Юліі Новік
|
|
Анатоль Вярцінскі
|
Фота Юліі Новік
|
|
Алесь Разанаў
|
Фота Юліі Новік
|
|
Алесь Сцяпанавіч, як заўсёды, прадумвае кожнае слова перад тым, як падпісаць
кніжку
|
Фота Юліі Новік
|
|
Рагнед Малахоўскі і Алесь Разанаў
|
Фота Юліі Новік
|
|
Віка Трэнас і Алесь Разанаў
|
Фота Юліі Новік
|
|
Дарэчы, падчас асноўных мерапрыемстваў выставы Віка і Рагнед, а таксама Аксана
Спрынчан былі вядоўцамі на Нацыянальным стэндзе Беларусі, дзе прайшлі шматлікія
літаратурна-музычныя прэзентацыі, у тым ліку новых дзіцячых кніжак.
Гледачы пачулі рамантычную гісторыю стварэння адной іх – гэта музычна-паэтычны
даведнік “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў” Яраша
Малішэўскага і Аксаны Спрынчан.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Яраш пазнаёміў наведвальнікаў з гучаннем леры (на фота), акарыны, парных дудак, пішчыка.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Яраш грае на парных дудках
|
Фота Юліі Новік
|
|
Яраш грае на пішчыку
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фотаздымкі кветак Аксаны невыпадкова суправаджалі выступ Паліны Грынчанка — аднаго з аўтараў кнігі “Сакрэты кветак”.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Паліна наладзіла сапраўдны “лікбез” па кветачнай тэматыцы — загадкі, конкурсы,
мастацкае спаборніцтва. Перамогу атрымалі самыя маладыя ўдзельнікі (хоць і не без дапамогі гледачоў — у называнні кветак).
|
Фота Юліі Новік
|
|
Хлопчык, у якога, як заўважыла Паліна, “увесь час гарэлі вочы”, аказаўся мастаком —
і стварыў сонечны вобраз папараць-кветкі.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Фота Юліі Новік
|
|
Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп
|
Фота Юліі Новік
|
|
Новыя дзіцячыя кніжкі выдавецтва "Мастацкая літаратура"
|
Фота Юліі Новік
|
|
Новыя дзіцячыя кніжкі выдавецтва "Мастацкая літаратура"
|
Фота Юліі Новік
|
|
Новыя дзіцячыя кніжкі выдавецтва "Мастацкая літаратура"
|
Фота Юліі Новік
|
|
Самыя маладыя падпісчыкі цікавяцца часопісамі
|
Фота Юліі Новік
|
|
Жабкі на экране з калекцыі Аксаны Спрынчан і ў новай кнізе Алены Масла “Як Пані
Чаротная на госці ў Палангу бегала”.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Аксана Спрынчан
|
Фота Юліі Новік
|
|
Алена Масла
|
Фота Юліі Новік
|
|
Усіх прысутных, якія дачакаліся
заканчэння прэзентацыі, спадарыня
Алена пачаставала кісялём з журавінаў.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Ірына Клімковіч — укладальніца энцыклапедычнага слоўніка "Міфалогія Беларусі" і хросная Альжбэты — дачкі Аксаны Спрынчан і Яраша Малішэўскага, якая натхняла бацькоў на стварэнне кнігі.
|
Фота Юліі Новік
|
|
Французская мова і культура вывучаецца лягчэй каля вясновых кветак
|
Фота Юліі Новік
|
|
Мінская фабрыка друку
|
Фота Юліі Новік
|
|
Метадычная літаратура
|
Фота Юліі Новік
|
|
|
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|