РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «N.R.M. прэзентавалі новы альбом у “Юле”»
15 лістапада ў мінскім клубе “Юла” гурт N.R.M прадставіў новы альбом “Д.П.Б.Ч.” Канцэрт прайшоў пры перапоўненай залі і доўжыўся болей за паўтары гадзіны.
 
Напярэдадні музыкі прамавалі новую плытку на акустычным выступе ў кнігарні “Логвінаў” (http://lit-bel.org/by/news/4364.html). Тур у падтрымку новага альбома ўключае як беларускія, так і расійскія, і польскія гарады.
 
Нагадайма, альбом выйшаў на вініле накладам у сто асобнікаў у аздабленні дызайнера і мастака Уладзіміра Цэслера. Таксама ён даступны на звычайных кампактах і распаўсюджваецца на канцэртах гурта. Кошт уласна вініла — паўмільёна рублёў.
 
“Д.П.Б.Ч.” — гэта першая праца гурта без удзелу Лявона Вольскага. І хаця музычныя аглядальнікі досыць крытычна выказаліся пра плытку, колькасць фанаў гурта, калі меркаваць па наведвальнасці канцэртаў, ніколькі не зменшылася.
 
Цягам канцэрту ў “Юле” музыкі выканалі ўвесь новы альбом, а таксама вядомыя хіты. Песні з новага альбома слухачы ўжо ведаюць на памяць: разам з гуртом спявалі “Кузнічку”, а кампазіцыя “Д.П.Б.Ч.”, выкананая ўсёй грамадой, стала яркім фіналам канцэрту.
 
N.R.M. паказалі некалькі песень у пашыраным складзе. Напрыклад, пры ўдзеле капэлы “Папараць” — Алесі Шагун (цымбалы) і Яраша Малішэўскага (дуда) прагучала па-беларуску кавер-версія Metallica “Nothing Else Matters” («Сродак і мэта»).
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
Фота Кацярыны Лісіцы
2009–2020. Беларусь, Менск.