РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Палац у Ружанах»
Першыя ўспаміны аб Ружанах прыпадаюць на 1525 год. У гэты час тут кіравалі князі Тышкевічы. У іх было дзве дачкі (Ружа, Ганна) і ў гонар іх горад набыў сваю назву. Маёнтак Ружаны належаў Барташу Брухальскаму. У 1598 годзе Леў Сапега купляе гэты маёнтак. З таго часу маёнтак пачаў называцца Сапегаўскім. Сапега вырашае на гэтым месцы пабудаваць палац. У Бярэзніцы былі пабудаваны чатыры цагляных завода, дзеля вырабу цэглы на гэты палац. Цэглу выраблялі з дадаваннем курыных яек. Унізе палаца ёсць тры склепа, глыбіня якіх дасягае 10 м. Палац месціцца на ўзвышшы.
 
На першым паверсе зала, дзе збіраліся госці. У гэта йзале на сцяне меліся мармурныя пліты, на якіх замежныя госці пакідалі свій подпіс. Палац наведалі Зігізмунт І, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. На другім паверсе Сапега пісаў рукапісныя выданні. Ён быў чалавекам адукаваным і дальнабачным. На трэцім паверсе месцілася бібліятэка.
 
У Сапегі было тры сыны. Два памерлі ў раннім узросце, а трэці кіраваў каштоўнасцямі. Палац будаваўся з 1784-86 – 1930 г.г. пад кіраўніцтвам архітэктара Яна Беккера.
Фота Іны Севярын
Адзін з склепаў
Фота Іны Севярын
...выгляд з сярэдзіны.
Фота Іны Севярын
Фота Іны Севярын
У левай палове палаца на першым паверсе месціліся тэхнічныя майстэрні, а на другім паверсе тэатр оперы і балета. У якім было толькі 60 гарманістаў...
Фота Іны Севярын
Праз гэтыя вароты заязджаў тэхнічны транспарт.
Фота Іны Севярын
Можна заўважыць захаваныя рэшткі лесвіцы.
Фота Іны Севярын
Галоўныя вароты – брама. Брама мела цантравы ўваход і два бакавыя праходы. Верхняя часта была багата дэкаравана.
Фота Іны Севярын
2009–2020. Беларусь, Менск.