РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Фотарэпартаж з палацу Пуслоўскіх»
Палац месьціцца ва ўрочышчы Марачоўшына. Пабудаваны ў 1838 - 1840 годзе па загаду графа Вандаліна Пуслоўскага. Палац выкананы па праекту Ф. Яшчолда і У. Марконі ў стылі неаготыкі.
Палац меў 12 вежаў (па колькасьці месяцаў)і прыблізна 160 пакояў. У адзінстве з гэтым палацам жывуць і легенды. Адна з легенд апавядае пра падземны ход да Ружанскага замка, які доўжыўся больш за трыццаць кіламетраў.
Бакавы фасад.
На сучасным этапе ў палацы рэканструкцыя.
Яшчэ адна легенда апавядае, што кожны год сонца сьвяціла некалькі дзён у адзін пакой, а потым пераходзіла ў іншы.
Бакавы фасад.
Палац меў стральчатыя вокны.
Вялікая колькасць пакояў у палацы была незвычайнай. Кожны пакой адрозніваўся адзін ад аднаго. Былі срэбраны, залаты, блакітны, нават пакой са шклянай падлогай. У якім пад падлогай плавалі рыбкі.
Выгляд унутры.
Выгляд унутры.
Выгляд унутры.
Выгляд унутры.
Існуе легенда і пра тое, што ў палацы жыў леў. Гаспадары выпускалі яго гуляць па калідорах.
Выгляд унутры.
Пярэдні фасад. Фрагмэнт.
Палац. Фрагмэнт.
Задні фасад. Фрагмэнт.
Вежа палаца. Падрыхтавала Іна Севярын. Фота аўтара. 16 жніўня 2010 г. © сайт "Родныя вобразы".
2009–2020. Беларусь, Менск.