РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Царква-крэпасьць сьвятога Архангела Міхаіла»
Па дарозе Ваўкавыск – Слонім мясцуецца вёска Сынкавічы. Менавіта ў гэтым мястэчку пабудавана Царква–крэпасьць сьвятога Архангела Міхаіла. Помнік пабудаваны з цэглы на ўскраіне вёскі недзе ў сярэдзіне XVI ст. Царква спалучае ў сабе рысы гатычнага і раманскага стылю. Элементы готыкі – стрэльчатыя аркі аконных праёмаў з жалезнай агароджай.
Па легендзе, будаўніцтва храма звязана з імем князя ВКЛ – Вітаўта. У 1382 годзе ў барацьбе за ўладу, князь Вітаўт са сваім бацькам быў схоплены Ягайлам і заменчаны ў Крэўскім замку. У яго атрымалася збегчы, апрануўшыся ў жаночую сукенку прыслужніцы. Сховішча ён знайшоў “то ли в замке, то ли в крепости”, як апавядае летапіс. Замкам і была сучасная Царква – крэпасць. Пасля прыходу Вітаўта да ўлады, ён не забыўся пра мястэчка і жыхароў. Праз некаторы час Вітаўт у знак падзякі перабудаваў гэту крэпасць у Царкву абарончага тыпу .
Агульны выгляд.
Званіца.
Выгляд унутры.
Выгляд унутры. Фрагмэнт.
Бакавы фасад.
Фрагмэнт.
Выгляд з боку апсіды.
Вежа.
Выгляд з боку апсіды.
Бакавы фасад. Падрыхтавала Іна Севярын. Фота аўтара. 9 кастрычніка 2010 г. © сайт "Родныя вобразы".
2009–2020. Беларусь, Менск.