РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Беларуская дуда прагучала ў Гародні»
Аднадзённая выстава беларускай дуды, што ладзілася ў межах “Тыдня дударскай музыкі ў Беларусі” адбылася 28 студзеня. Імпрэза была арганізавана пры фінансавай падтрымцы праграмы малых грантаў Амбасады ЗША і Этнагістарычнага цэнтра "Явар". Акцёры “Шальмоўскага тэатра ДыГрыза” распавялі пра гісторыю і структуру старажытнага нацыянальна- га інструмента – дуды.
Фота Іны Севярын
На думку дырэктара “шальмоўскага” тэатра Аляксея Бурнaсенкі, дуда можа стаць адным з сімвалаў Беларусі.
Фота Іны Севярын
На імпрэзе гледачам былі прадстаўлены фотаздымкі, якія датычацца гісторыі дударскага беларускага руху.
Фота Іны Севярын
Першае згадванне дуды ў старабеларускай літаратуры адносіцца да канца XV ст. – у творы перакладной літаратуры “Аповесць пра трох каралёў-валхвоў”.
 
Найстарэйшая з захаваных беларускіх дудаў – традыцыйная беларуская дуда Паўночна-беларускага рэгіёну XIX ст. Апошняе месца выкарыстання – в. Верабкі Лепельскага раёна. Захоўваецца ў Лепельскім краязнаўчым музеі.
Фота Іны Севярын
Пасля расповедаў пра дуду, прысутныя пабачылі ўрывак з фільма «Старыя інструменты Беларусі».
Фота Іны Севярын
Завяршылася выстава майстар-класам па традыцыйных танцах Беларусі пад гукі дуды.
Фота Іны Севярын
Фота Іны Севярын
Фота Іны Севярын
Фота Іны Севярын
Фота Іны Севярын
2009–2019. Беларусь, Менск.