РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Пераможца “Бардаўскай восені” засьпявала ў Гародні»
Творчая вечарына Паліны Рэспублікі, якая адбылася 25 лютага была прымеркавана да свята Масленіцы. Арганізатарам імпрэзы выступіла Гарадзенская суполка Беларускай культуры. Паліна Рэспубліка – пераможца 18-га фестывалю “Бардаўская восень”, які штогадова ладзіцца на Падляшшы.
Фота Іны Севярын
Удзел у бардаўскім конкурсе для Паліны быў выпадковым. Адшукаўшы інфармацыю пра конкурс ў сеціве, дзяўчына патэлефанавала арганізатарам і запрапанавала паспяваць у адборачнай частцы. Вынік – перамога ў конкурсе.
Фота Іны Севярын
Маладая выканаўца выйшла на сцэну ў шасцігадовым узросце. Падчас адпачынку з бацькамі ў Крыму напісала песню і зразумела, што яна павінна быць выканана пад гітару. Паліну нават абвінавачвалі ў тым, што яна выконвае не свае песні.
Фота Іны Севярын
Пра псеўданім “Рэспубліка”, дзяўчына распавядае з усмешкай:
– Выраз сябра “Мая амбасада” узяў пачатак гісторыі майго псеўданіма. Я жыла непадалёк Ліванскай амбасады і мы з сябрам там шпацыравалі. Аднойчы колеры маёй вопраткі адпавядалі сцягу Ліванскай рэспублікі. З таго моманту і называюся рэспублікай.
Фота Іны Севярын
Фота Іны Севярын
Фота Іны Севярын
Натхненне прыходзіць выпадкова: у метро, на вуліцы...
Фота Іны Севярын
2009–2020. Беларусь, Менск.