РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Фотарэпартаж «Новы нумар “Arche” прэзентавалі ў Гародні»
Жаночы нумар “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”, што ўкладзены гарадзенскім навукоўцам Наталляй Сліж, прэзентавалі 1 сакавіка. Арганізатарамі выступілі Гарадзенскі калегіўм і Таварыства беларускай школы.
 
Часопіс “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” – гэта першая спроба прадставіць жаночую гісторыю Беларусі. На думку ўкладальніцы, гэтая тэма патрабуе асобнай ўвагі і накірунку. Часопіс ахоплівае разнастайныя тэмы ад XVI да XX стагоддзя. Працы, уключаныя ў нумар, закранаюць самыя розныя аспекты і з’яўляюцца пачаткам распрацоўкі кірунку «Жаночая гісторыя Беларусі».
Фота Іны Севярын
Менскі гісторык Андрэй Мацук прадставіў слухачам “Забытае стагоддзе”, яшчэ адзін нумар часопіса Аrche. Гісторыя паказвае, што XVIII стагоддзе было багата на гістарычныя падзеі і асобаў, якія зрабілі вялікі ўклад у гісторыі нашай краіны.
– Усё, што адбывалася ў XVIII стагоддзі вельмі добра лягае на сённяшні час і можна правеcці паралелі, – лічыць Эдвард Дмухоўскі.
Фота Іны Севярын
На сустрэчы Валер Булгакаў прэзентаваў два краёвыя слоўнікі – “Краёвы слоўнік Віцебшчыны” Міколы Каспяровіча і “Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны” Міколы Шатэрніка.
 
Слоўнік Міколы Шатэрніка быў створаны ў 20-я гады і выйшаў накладам 2000 асобнікаў. Праз пару год пасля выхаду кніжкі аўтар быў арыштаваны, а пазней растраляны.
 
Мікола Каспяровіч склаў “Краёвы слоўнік Віцебшчыны”, ў якім змешчаны амаль 20 тысяч слоў. Кніга з’яўляецца ўводзінамі ў багаты свет беларускай мовы.
Фота Іны Севярын
Расійска-беларускі слоўнік Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова лічыцца самай паспяховай кнігай, якая выдадзена ў кнігарні Arche. Слоўнік прэзентуе мову пра якую немагчыма даведацца са школьных падручнікаў.
Фота Іны Севярын
Наталля Сліж
Фота Іны Севярын
Фота Іны Севярын
Фота Іны Севярын
2009–2020. Беларусь, Менск.