РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не тужы
Эй, дзяцюк малады, не тужы,
Не глядзі ты скрозь сьлёзы на сьвет, –
Ідзі ў двор і там пану служы,
Як служыў і твой бацька, і дзед.
 
Там працуй і гаруй, маладых
Сваіх сіл на чужых не жалей,
Мазалёў не жалей ты сваіх,
Як крыві не жалеюць тваей.
 
На багатых папекайся век,
Век сваёй цемнаты знось глушу,
I забудзься, што ты чалавек,
I забудзься, што маеш душу.
 
Хай палац за твае за труды
Гучнай музыкаю загрыміць,
Хай сагнуцца сталы ад яды,
Песьня п’янае ўцехі хрыпіць.
 
Хай твой пот, якім росіш зямлю,
З сытых твараў пальецца цурком,
Хай за горкую долю тваю
Вінаградным уп’юцца віном.
 
Дык дзяцюк малады, не тужы,
Не глядзі так скрозь сьлёзы на сьвет, –
Ідзі ў двор і там пану служы,
Як служыў і твой бацька, і дзед!
 
16.X.1906
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.