РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Грымну я, грымну па струнах бунтарных
          Рукою, потам абмытай, –
Ліся, каціся па гонях папарных,
          Розгалас песьні забытай.
 
Доўга блудзіў я, блудзіў дзірванамі
          Крыж спатыкаў, дзе праходзіў.
Сьмехі, насьмешкі нясьліся зь вятрамі,
          Шла непагода ў народзе.
 
Жаль далятаў зь недалёку, далёку,
          Чулі жаль гэты каменьні,
Чэз так прыгонна, самотна, нялёгка
          Церні, за цернямі церні.
 
Стрэну калі часам дзе прасьвятленьне, –
          Злыбедай сонца зардзіцца;
Сьледам сыходзяць, ідуць пакаленьні –
          Ўсе ад цямніц да цямніцаў.
 
1908
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.