 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ой‚ ты‚ край мой залаты‚ Край мой васільковы! Над ракою чараты‚ Пушчы і дубровы... Як цымбалы‚ звонкі бор‚ У зеляні даліны... Срэбра рэчак і вазёр‚ Вырай жураўліны... Пад дугою шархунцы‚ Коні вараныя... Шыр і бель ва ўсе канцы‚ Песьні маладыя... Над ракою чараты‚ Пушчы і дубровы... Ой‚ ты‚ край мой залаты‚ Край мой васільковы!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|