РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пакіньма напуста на лёс свой наракаць,
Скрозь сьлёзы скаргі сеяць па зямлі, –
Нам трэба жыць і долю папраўляць,
Каб нас патомкі з часам не клялі.
 
Блудныя сьцежкі цёмнага жыцьця
Навукі сонцам мусім расьсьвятліць,
Каб мы і наша ў прышласьці дзіця,
Ня блудзячы, маглі свой век дажыць.
 
Штандар свабоды хай вядзе усіх
У сьвет на бітву зь цемрай і са злом,
А гікі грозьб мучыцеляў глухіх
Глушыма вольнай песьні перуном.
 
Навукай, воляй зможам стогн бяды,
Засеем долю на роднай зямлі,
I зажывём шчасьліва мы тады,
Як прадзеды век нашы не жылі.
 
22.X.1906
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.