РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Швед
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Варшава
Тваёй красы ранейшай я не бачыў,
Не меў цябе ў дзіцячых успамінах.
А ў сорак шостым быў я поўны плачу
Калі ўваходзіў на твае руіны.
 
Тады была ты папялішча морам,
На кожным кроку чуўся подых сьмерці.
Цябе, Варшава, азьвярэлы вораг
Хацеў ганебна зь зямлі твару сьцерці.
 
Хацеў цябе ён кінуць на калені,
Зь якіх ніколі не магла б падняцца.
А ты, Варшава, як славуты Фенікс,
Паўстала, каб квітнець і красавацца.
 
Зь зямлі прасяклай і крывёй і потам
Расьцеш ушыр і ўвысь, да сонца.
Сваіх палацаў зьзяеш пазалотай
І захапляеш хараством бясконцым.
 
Дык уздымайся да вяршыняў новых!
Авейвайся легендамі і славай!
Я ганаруся, што жыцьця палову
Пражыў тут, у мурах тваіх, Варшава!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.