 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Канчаючы наш век дваццаты, На дваццаць першага парозе, Мы лічым дасягненьні, страты На нашай пройдзенай дарозе. Дзьве тысячы гадоў мінае Ад нараджэньня Збаўцы Сьвету. Калі і як мана людская Пакіне ў рэшце рэшт планету? Яна прасякнута крывёю, Сьлязьмі і потам чалавечым. Ці праўда з крыўдай і маною Хоць раз дамовяцца аб нечым? А той, хто быў заваяваны, Хто мусіў гінуць у няволі, Жыў у галечы нечуванай, Прасьвету ён не меў ніколі. Канчаецца наш век дваццаты. Пытанні паўстаюць, дарэчы: Ці зможа забясьпечыць НАТА Жыцьцё без войнаў, без галечы? Калі мы ўжо абавязкова Апынімся ў сям’і шаноўнай, Што будзем мы рабіць нанова, Ці будзем жыць як роўны з роўным? Ці не апынімся часамі Зноў пад пагібельным прымусам, Ці дойдзем да Эўропы самі, Ці будзе шлях і беларусам?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|