 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Два дружкі – груган з ваўком Неяк раз сышліся, Важнай гутарцы ўдваём Важна аддаліся. – Кепска, кепска, пане воўк! – Першы крук закракаў. – Войнаў, бунтаў гул замоўк, Трупаў ані знаку. Лепш мне быў той час стары, Мой ты воўча любы. – I мне так жа: з-за гары Я ўжо скалю зубы. – Я дзяцям нясу ў гняздо Сэрца або вока. – Я з ваўчыцай рву сьцягно, Мяса тнём па клоку. – Зьеўшы сэрца, я ляту, Косьці падбіраю. – Я з ваўчыцай падыду, Рэшткі дагрызаю. – Слаўна мы жылі ўдваём, Сыта дні праходзяць, – Так сабе груган з ваўком Гутарку разводзяць. Аж тут к ім саюзнік-госьць: – Што вы нос спусьцілі? Яшчэ кара сьмерці ёсьць, Мы вас не забылі.
1909
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|