РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На прадвесьні
...I сівер ледзь хаткі ня зьверне,
I сьнегу ані не ўбывае,
А тут у сьвіронку – ні зерня,
Апошняя бульба ўцякае!
 
I сена няма ад Грамніцаў,
Саломкі той зараз ня хваце;
Кабылка падбегчы баіцца,
Кароўка ня хоча ўставаці.
 
Даведаўся ў двор і да сына –
Ня служцы куток свой карміці!
I больш не даюць з магазына,
Няма дзе рубля зарабіці...
 
Нялёгка на сэрцы, нялёгка!
Дум чорных ня збыцца дзень цэлы...
А так яшчэ траўка далёка,
Калі ж і той колас насьпелы?!
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.