РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Песьняру-беларусу
Пытаеш ты, якім быць трэба
Зямлі забытай песьняру?
Як у шуканьні вечным хлеба
Знайсьці ясьнейшую пару?
 
О, не хадзі к другім за радай, –
У пушчы сонна не шукай!
Дабудзь з сваёй душы ўсе праўды,
Сваіх дум, сэрца запытай.
 
Хай сэрца сэрца не баіцца,
Душа з душою хай пяе;
На думках братніх, як на скрыпцы,
Ты песьні выгалась свае!
 
За родну песьню будзь ваякай,
Ня жджы заплаты ад людзей.
Пясьняр – слуга слугі усякай,
Пясьняр і цар усіх царэй!
 
Дзе зор гуляюць хараводы,
Зірні зухвала, без трывог,
Прагледзь нябесныя ўсе ходы,
Каб аж задумаўся сам Бог!
 
Падслухай шэпты зямлі-маткі,
У скарбы ўсе яе заглянь,
Каб аж пайшла весьць ва ўсе хаткі,
Як зь ніў найбольшую браць дань.
 
Шчасьлівы ты ці нешчасьлівы,
Будзі сыноў сваёй зямлі,
Над беларускай соннай нівай
Нязгаслы сьветач распалі!
 
Глядзі – ўскалышыцца, прачнецца
Мільённы прыспаны народ,
I вокліч славы пранясецца,
Пясьнярскай славы з роду ў род.
 
Ты у сваім вянку цярністым
Убачыш міртавы вянок,
I важна слаўлен, песьнярыста,
На той сьвет сойдзеш, як лісток.
 
Памёр пясьняр. – Над белым крыжам
За годам год перабяжыць;
Няпамяць імя пяўца зьліжа,
А песьня будзе жыць і жыць!
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.