 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Землякі
|
Беларускія лімэрыкі
|
Выкшталцоны п’янюга ў Ашмянах Разьбіраўся ў напоях духмяных: За парфумай, дальбог, Зранку бег з усіх ног, Скажам шчыра, — Ня надта слухмяных. Прававерны раскольнік з-пад Веткі Не садзіўся за стол без сурвэткі, Без відэльца й нажа, Без кадзіла й крыжа, Што пацьвердзяць шматлікія сьведкі. Паліглёт-мнагажэнец з Чачэрску Да жанчын заляцаўся па-зьверску: Ім уголас чытаў Комсомольский устав Ды паэму «Курган» па-шумэрску. Партызан зь Белавескае пушчы Смажыў бульбу на рыбіным тлушчы. Жыў, нібы багацей, Ды баяўся гасьцей, Бо, на жаль, быў зусім непітушчы. Сэксуальны маньяк з Маладэчна Прасталыткам быў рады сардэчна: Іх, нібы сутэнэр, Запрашаў на пленэр І даводзіў: так жыць небясьпечна! Далікатная дзеўчына з Брагіна Не зьвяртала і ў лаянцы ўвагі на Існы ў лексыцы мат, Нібы той аўтамат, Прамаўляючы «пэніс» ды «вагіна». Аднаяйкавай тройні з-пад Мядзелю На траіх адно далі імя дзеля Большай згоды ў сям’і, Ды браты-гультаі Ўсё адно між сабою ня ладзілі. Дысыдэнт па дарозе ў Пружаны Быў сустрэтым ваўком напужаны І пасьля часьцяком Нат з «ганебным ваўком» Ветлым быў і казаў «паважаны». Малады ваўкалак з Ваўкавыску Меў даволі прыгожую пыску, У дзіцячым садку Працу вёў у гуртку Й атрымаў гарадзкую прапіску. Вуграваты вугор каля Берасьця Мізарнеў на самоце ды ў шэрасьці: Ўсіх цнатлівых нявест Звабіў цёплы зюйд-вэст, Ўсе ў Саргасавым моры на нерасьце. Аднагорбы вярблюд з Магілёва Да законнасьці ставіўся плёва, Ды на ўласным гарбе Зьведаў КК РБ І Статут ВКЛ дэталёва. Самы шчыры палітык з-пад Шклова Даў насельніцтву чэснае слова: Будзе водка й расол! Моцны цешыўся пол — І рыдала другая палова. Пачатковец-празаік зь Нясьвіжу Пэнталёгію склаў для прэстыжу. Як назваць? «Пэнтагон»? Можа, «Пэнтамэрон»? Перавагу аддаў «Пяцікніжжу». Да шляхетнай паненкі з Заслаўя Так нядоўга каханьнем палаў я! Я сказаў ёй: «Мужчыны Порткі праць не павінны!», А паненка: «У нас раўнапраўе!» Абяцанкам палітыка з Горадні Не даюць болей веры ні горад, ні Сужаніца, ні дзеці. Ой, што робіцца ў сьвеце! Ой, відаць, пачынаюцца гора дні! Рэстаранны музыка ў Вялейцы Баха граў на электражалейцы. А Яган Сэбасьцян Меў шыкоўны баян І шабашыў на вузкакалейцы. Сын старога музыкі ў Вялейцы Грае джаз на той самай жалейцы Й толькі вольнай пары Любіць ВІА «Сябры» Й аддае перавагу батлейцы. Неразважны сатырык з-пад Слоніму Вершы надрукаваў без псэўдоніму Супраць уладара – І за спробу пяра Атрымаў... (Не знаходжу сыноніму.) Рызыкоўныя гоншчыкі зь Ліды Выпрабоўвалі супэрбаліды... Сёньня кожны жыхар Хлопцаў ведае ў твар: Гераічныя ў іх інваліды! Патрыёт-пабіраха з Смургоняў ў знак пратэсту жабруе ў вагоне І сьвядома бярэ Толькі дробныя «рэ»: На буйных не малююць «пагоні»! РНЕшнік-суворавец з Кобрыню Не баіцца ні ўдава, ні кобры, ні Каракурта, бо ён Сам нібы скарпіён, «Дзяржбясьпекай» як зброя адобраны. Найскептычная жэншчына з Рэчыцы Атрымала пасаду дасьледчыцы. Запярэчыш старой – Толькі скепсьціш настрой: Найскептычным вой кепска пярэчыцца! Найнавейшы расеец з-пад Копылю Ў патрыманым катаецца «опэлі»: Гаспадар год таму Не патрапіў ў турму Й пахаваны ў мясцовым нэкропалі. Сама праведны рэзьнік з Лагойску Стаў рабіць абсалютна па-гойску: Праз сваю дабрыню Забівае сьвіньню, Бо сыны ва Ўкраіне, у войску. У сям’і чарнасоценца з Доўску Сын у сьне гаварыў па-жыдоўску. Бацька помсьціць гатоў, Закрычэў: «Бі жыдоў!»... А пасьля дараваў па-бацькоўску. У зьбяднелага шляхціца з Крэва Ні гарэлкі няма для сугрэву, Ні гуркоў, ні масьлін, Ані іншых расьлін, – Акрамя геральдычнага дрэва. Сэнбэрнар у папа з Маларыты Меў вялізарныя габарыты, Бачыў смачныя сны Пра кавалак мясны Й памятаў, дзе калега зарыты. Патрыётка ад мужа з Драгічына Патрабуе праўдзівага вычыну: «Страшна кінуць ва ўрад Самаробны снарад – Хоць прыбі да падлогі масьнічыну!» Будаўнік камунізму у Трабах Век-вяком мізарнеў у прарабах, У мясцовых «кідал» Выкладаў «Капітал», Рэшту часу цягаўся па бабах. Ісламіст-бээнэфавец з Іўя Кажа: «З ласкі Аллага адкрыў я Рэлігійны сакрэт: Пуп зямлі – мінарэт, А навокал – свабодная Крыўя!» Беларусы з памежных Друскенікаў Не ўжываюць ніколі займеньнікаў: Бо агульнае «мы» – Верны шлях да турмы, А «яно» – верны шлях шызафрэнікаў. У нарколяга з Мар’інай Горкі Аксыёму, што сьпірт – вельмі горкі, Кожны ведае сын, Асабліва адзін, Што ня ўнік выхаваўчае поркі. Прыгажуня й распусьніца зь Мёраў Паказала каханку свой нораў: «Я сэкс-бомба, і ты, Хоць і надта круты, Не хадзі да мяне безь мінёраў!» Улюбёнец жанчын з Баравухі Быў гарбаты, рабы, віславухі, Кірпаносы, крывы І суцэльна сівы Ад сардэчных турбот і сівухі. У «прасунутай» школе ў Глыбокім Навучаньне было аднабокім: Кантрацэпцыя ў ранцах, Бо аб СНІДзе і пранцах Ўсім вядома даўно назубок ім. Два хлапцы да красуні з-пад Шчучына Сябрука прывялі на заручыны. Ўспамінала дарма, Хто жаніх, – і з трыма Заручылася. Дочкі вы сучыны! Гумарысты да снайпэра зь Лёзна Па ўспамогу зьвярнуліся сьлёзна. Ой, ня ўнікнуць бяды: Той паўсюль і заўжды Падыходзіў да жартаў сур’ёзна! Валацуга, прыехаўшы ў Друю, Палюбоўніцу ўбачыў старую. Сьлёзы сотняю бруй: «Дарагая, даруй!» А каханка ў адказ: «Не дарую!» Прарасійскія гопнікі ў Гомелі Прэзыдэнта надзвычай багомілі, Лукамол, кадэбэ... Ды пазналі сябе Ў сьцёбных вершах – і аж зьнерухомелі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|