 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сучасныя страшылкі. Modern Sagen. Ад жаху валасы ўстаюць старчма. Тут рэй вядуць Мярэсьеў і Карчагін. Ты зь імі не сябруеш? А дарма! Ты прагнеш вагін - мусіш мець "фальксваген". (Маркотнейшай аповесьці няма.) Чым Брагін, лепш наведаць Капэнгаген, хоць кажуць, што і Данія - турма. Увесь сьвет - тэатар. Напачатку шатня. Пасьля буфэт, грымёрка... і вар'ятня, Дом творчасьці, дзе кожны - пацыент, Што трапіў на курорт амаль задарам І дзень пры дні руплівым санітарам Дыктуе свой вялікі тастамэнт.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|