РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Няўлоўныя мсьціўцы
Нам калыханкай сталіся здаўна
Гарматны гул і кулямётны строкат.
Мы часьцяком спыняліся за крок ад
Сьмяротнай бліскавіцы й перуна.
 
Паслоў варожых пасылалі на...
Блукалі па балотах, жэрлі блёкат,
Пілі атруту й засыналі ўпокат -
І кожны абуджаўся давідна!
 
Бяз мараў пра хвалу і ўзнагароду
Жыцьцё аддаючы ў імя народу,
На вогнішча ішлі, як Жанна д'Арк.
 
Бо кожны з нас да звышгеройства звыклы,
І вораг часта бачыў нашы іклы,
Заходзячы ў мясцовы заапарк.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.