РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паліліся мае сьлёзы
Паліліся мае сьлёзы
На жывыя вербалозы,
На сухія ачароты,
На глухоты, на сьляпоты.
 
Паліліся мае сьлёзы
На сьпякоты, на марозы,
На глухія непагоды,
Маладыя мае годы.
 
Паліліся мае сьлёзы
На заломы, на дзярмёзы,
На надломленыя грудзі,
На ўсё, што было, ёсьць, будзе.
 
Паліліся мае сьлёзы
На напасьці, на пагрозы:
Зь цяжкай думкай – пакарыся! –
Паліліся, паліліся.
 
Паліліся мае сьлёзы
На гасьцінцы, перавозы,
На крывавыя паляны,
На забытыя курганы.
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.