РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Андрэй Хадановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Залатая восень. Друскенікі.
Віртуозы й проста пісьменьнікі.
На квадратным мэтры — па мэтры.
І — дыскусія аб паветры.
 
Недзе блізка — віно й паненкі,
Як паветра глыток дармовы…
А навокал — чатыры сьценкі
і — прамовы, прамовы, прамовы.
 
Прамаўляючы ў стылі рэтра,
Задыхаюся на паўслове,
Бо даўно не стае паветра,
А, магчыма, проста любові.
 
30 верасьня — 6 кастрычніка 2004, Менск—Вільня—Дру
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.