РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мне болей не баліць...
Мне болей не баліць. Я – краска, вырваная з коранем,
Я – птушка Фенікс, што ўваскрэсла з полымя,
І, хоць згарэць наканавана скора мне,
Быць парасткам сляпым і кволым
 
Я не баюся. Бо душа мая саспела,
Між лісця вершы вешаю на клёнах,
Ноч стала днём ды раем стала пекла,
Я ажываю на тваіх далонях.
 
16 снежня 2008
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.