Мой дом – прывольле зьвёзднай далі, Арламі мераны абшар, Дзе бітвы точаць ветраў хвалі Зь сям’ёй глухіх калматых хмар. * Мой дом – амшалай пушчы сховы, Сяліба ясеняў, сасон, Дзе сьмех русалчын, лесуновы Палошыць вечна-цяглы сон. * Мой дом – пясчаныя разлогі, Пакута сьцюжы і сьпякот, Дзе ў скібах лад вядуць нарогі, Аздобай цьвет – чырвоны пот. * Мой дом – узьмежных зёлак восьці, З сухой асінаю курган, Дзе тлеюць прадзедавы косьці, Дзе плача ночка ды туман.
1910
|
|